ток. Азарычы Пін. Чэсала лён і по пять повэсом у руку і у десяткы поплела. Горск Бяроз.
ДЗЁ-ДЗЁ-ДЗЁ выкл. Ужываецца, калі падзываюць свінней. Сімакава Кар., Моханава В.-Дзв.
ДЗІРАГА ж. Тое, што і дзермяза. Пашла ў лес і нарвала дзірагі, буду ўбіраць хату. Ністанішкі Смарг.
ДЗІРСА (дырса) ж. Гірса. У етум годзе ў жыце дырсы богато понізу. Бобрыкі Петр.
ДЗІЧ м. Бародаўка. У яго много на руцэ дзічоў. Я вырызаў дзіч. Моханава В.-Дзв. 2. Чарвяточына на бульбіне. Паглядзі, як многа дзічоў на бульбіні, ды і сідзяць глубока. Моханава В.-Дзв.
ДЗУГЛІ толькі мн. Цуглі. Надо коня задзугляць дзуглямі, коб не понёс. Бобрыкі Петр.
ДЗЮБ (дзюп) м. Дзюба. Вялікі дзюп у коршыка. Старае Сяло Зэльв.
ДЗЮГА (дюга) ж. Дуга. Возьмі дюгу і запрэжы коня. Азарычы Пін.
ДЗЮ-ДЗЮ-ДЗЮ выкл. Тое, што і дзё-дзё-дзё. Стары Свержань Стаўбц., Барыскі Лаг., Заазер'е Віл., Лешня Кап., Бярозкі Хоц., Міратычы Кар., Моханава В.-Дзв., Мнюхі Міёр.
ДЗЮЖЫЦЬ незак. Моцна ліць. На дварэ дождж дзюжыць. Шкураты Браг.
ДЗЮНЬДЗІЦЬ незак. Ссаць грудзі (пра дзіця). Вот дзюньдзя, дак дзюньдзя, цэлы дзень цыцку дзюньдзіць. Моханава В.-Дзв.
ДЗЮНЬДЗЯ м. і ж. Дзіця, якое любіць ссаць грудзі. Дзюньдзя ты, толькі і дзюньдзіш. Моханава В.-Дзв.
ДЗЯГА ж. Палоска ліпавай кары. Ідзі надзяры дзяг ліповых. Бобрыкі Петр.
ДЗЯДНА ж. Жонка бацькавага брата. У майго бацькі е брат, а ў брата е жонка, а яна мне будзя дзядна. Шкураты Браг.
ДЗЯДОК м. Прыстасаванне для звівання нітак, якое складаецца з бруска і ўстаўленых у яго двух слупкоў. Прынясі дзядок у хату, будзім ніткі звіваць і кросна ткаць. Касталомава В.-Дзв.
ДЗЯДЫ мн. Прымацаваныя да восі і трайні жалезныя пруты. У тырынтасі ёсць дзяды, якія скрыпляюць вось с тырынтасам. Сяляўшчына Рас.
ДЗЯДЫ (дідэ) мн. Нязжатыя каласы. Шчо ты дідэ покынула зімоваты. Добро жнэ жныя, дідэ нэ стоят. Паплавы Бяроз.
ДЗЯЖКА ж. Тое, што і дзяга. Вазьмі лутовыя дзяжкі і зматай у верч, намачы. Зашырокая дзяжка лыка, трэба кроіць вузейшую. Шкураты Браг. 2. Палоска. Выткала домоткана, одна суконна нітка, а друга порцяна, і ткала домоткана ў дзяжкі. Азарычы Пін.
ДЗЯКАБ (дзекаб) м. Снежань. Дзекаб месяц, а снегу нема. Тульгавічы Хойн.
ДЗЯЛКА ж. Соткі, выдзелены для апрацоўкі ўчастак поля. Мне далі дзялку буракоў выпалаць. Ністанішкі Смарг.
ДЗЯНІК м. Агароджанае для каровы месца каля хлявоў. У дзеніку стыялі каровы, і там даілі іх. Сяляўшчына Рас. Выгані карову на дзянік, буду даіць. Моханава В.-Дзв.
ДЗЯННА ж. Жонка бацькавага брата. Дзянна — гэта жонка майго дзядзькі, а дзядзька — брат бацькі. Бобрыкі Петр.
ДЗЯНЦА н. Драўляная дошчачка, на якой крышаць сала, цыбулю. Вазьмі дзянца і пакрышы сала. Ваўкавічы Тал.
94 👁