Старонка 47
◀ / 210 ▶
ГУЗЯК м. Гуз. Рабёнак зваліўся з лавы, дак аш гузяк ускэчыў на галоўцы. Мохапава В.-Дзв. ГУКАЦЬ незак. Гаварыць. Што ты мне гукаіш пра яе, я сыма знаю, што за іна. Моханава В.-Дзв. ГУЛА ж. Месца, у якім выцекла цеста праз трэшчыну ў скарынцы. Хлеб раскалоўся, і выпэрла гула з боку. Бастынь Лун. ГУЛДА ж. Бярлога. Сьвіння носіць сабе салому на гулду. Мядзьведзь спіць у сваёй бярлозя, а парсюк у гулдзя. Ністанішкі Смарг. ГУЛІ-ГУЛІ-ГУЛІ выкл. Ужываецца, калі падзываюць гусей. Бярозкі Хоц. ГУЛІЦА ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Аснавала пяць гуліц кужалю. Міратычы Кар. ГУЛЬ-ГУЛЬ-ГУЛЬ выкл. Тое, што і гулі-гулі-гулі. Ністанішкі Смарг. ГУЛЯБА ж. Гуз. На назе якія гулябу панарасталі. Мне моцна баліць гуляба на назе. Шкураты Браг. ГУМА ж. Губа. Якая тоўстая расьцець на бярозя гума. Ністанішкі Смарг. ГУМНО н. Агароджаны ўчастак зямлі з сельскагаспадарчымі будынкамі. У гумне быў ток з ёўній, пуня і пожня была, яе касілі, а потым на гэтай пожні сушылі сена і снапы. Усё гэта було ў гумне. Ваўкавічы Тал. ГУМОЎЦЫ мн. Гумавыя боты. Наложы на ногі гумоўцы, а то мокра. Бастынь Лун. ГУНДОС м. Гугнявы чалавек. Ен гундос. Азарычы Пін. ГУНДОСІЦЬ (гундосіті) незак. Гугнявіць. Ее мужык хворы, дай вэн гундосіт у нос. Азарычы Пін. ГУНДОСЫЙ прым. Гугнявы. Гэты чэловек гундосый, вэн у нос гундосіт. Азарычы Пін. ГУНЯ ж. Вялікая цёплая хустка. Дай мне сваей гуні акрыцца, а то будзе холадна ехаць. Вострава Маст. ГУРА ж. Гурба. Надуло гуру сьнегу. Бастынь Лун. О, яку вельку гуру надуло! Навасёлкі Свісл. Сегодне ночу была мецеліца, і намело гуру сьнегу, нельга адчыніць дзьверы, гура сьнегу не пускае. Бобрыкі Петр. ГУРА ж. Натоўп, гурт. Пашла гура бабэй до сэна згрэбаті. Азарычы Пін. ГУРА ж. Куча збожжа. Колі жыто шчынілі, тоды ў гуру ссоўваемо. Азарычы Пін. ГУРДЗЕЛКА ж. Кадык. Оля, гурдзелка як кулак. От гурдзелка, што аш каўнер не зашпіліць. От велька у яго гурдзелка, з добры яблык. Ністанішкі Смарг. ГУРОЧНІСКА (гурочніско) н. Агурочнік. Ужо восінь, гурочніско засохло і німа гуркоў. Стайкі Барыс. ГУРТ м. Вогнішча. Гурт пастухі разлажылі і пякуць бульбу. Сяляўшчына Рас. ГУСІНА ж. Гусь. Пасадзіла гусіну на яйцы. Ністанішкі Смарг. ГУСТОБКА ж. Гестка. Трэбо строчыті густобку ў сорочцы. Азарычы Пін. ГУСТОЎКА (густовка) ж. Тое, што і густобка. У сорочцы на плечах прышываецца густовка. Горск Бяроз. ГУСЦЕ (густе) н. Чалеснік. Поломнэ ідэ у густе пэчы. Поломнэ шугае гэж у густе. Азарычы Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 210 ▶