Старонка 46
◀ / 210 ▶
ГРЭБЕНКА (грэбінка) ж. Рамка для мядовых сотаў. У одін вулей я паставів грэбінку, а то було мала. Бастынь Лун. ГРЭБЕНЬ м. Жалезная пласцінка на аглоблі, на якую надзяюць атосы. Зрабіў у кузьні грэбень і прыбіў да аглобні, каб добра дзяржала атосу. Заазер'е Віл. ГРЭБЕНЬ м. Касмык травы, пакінуты пры касьбе. От покосіў плохо траву, што грэбені покідаў, хоць ты перэкошвай. Бобрыкі Петр. ГРЭБЕНЬ м. Карак у каня. Хамут плахі, адбіў мой конь грэбяня ат хамута. Навасёлкі Свісл. ГРЭБЕНЬ м. Стык двухсхільнай страхі. Лесь на страху і задзелай грэбінь, а то ён стаў працікаць. Стоўбцы. ГРЭБЕСТ (грэбяст) м. зборн. Жэрдкі для прыціскання саломы на страсе. На паследні вянец ставім ключы, а на ключы набіваем латы, а на латы сцелім салому і прыціскаім грэбястам. Альхоўка Навагр. ГРЭНКА ж. Корч цыбулі. Ідзі вырві грэнку цыбулі. Барыскі Лаг. 2. Гронка вінаграду. Купіў грэнку вінаграду. Барыскі Лаг. ГРЭСІЛА (грэсіло) н. Крэсіва. Грэсіло огню высікаті. На крэмень клодэмо губку, а грэсілом высікаем огня. Бастынь Лун. ГУБІНА ж. Губа. Зубы так быляць, што аш патпухла губіна. Моханава В.-Дзв. ГУБІНА ж. Губа. На бярозі расце губіна. Міратычы Кар. ГУБІЦА ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Аснавала кужалю аш пяць губіц. Міратычы Кар. ГУБКА (гупка) ж. Тое, што і губіца. Выткала пачасся дзьве гупкі на штаны. Моханава В.-Дзв. ГУГАЛЬ м. Палявы хвошч. Пайду сабяру гугалю і накідаю сьвіням, хай ядуць. Моханава В.-Дзв. ГУ-ГУ-ГУ выкл. Ужываецца, калі падзываюць галубоў. Касталомава В.-Дзв. ГУГУЛІНА ж. Гузак. Ай-яй! Хто ш табе такую гугуліну пасадзіў? Моханава В.-Дзв. ГУДРАВАТА прысл. Няроўна (напрасці). Як жэ ты напрала, так гудравата. Сакалоўка Пін. ГУЖ (гуш) м. Прывязка для прымацоўвання біча да цапільна. Порваўся гуж у цапу. Бобрыкі Петр. Вазьмі гуш і прывяжы біч да цэпа. Заазер'е Віл. ГУЖЫК м. Тое, што і гуж. Трэба гужыкам прывязаць біч да цапільна. Альхоўка Навагр. Дай мне гужык, нада біча прывязаць да цапільна. Сімакава Кар. ГУЗ м. Гузік. Гуз вурваўся, трэ прышыць. Жахавічы Маз. ГУЗАВОК м. Каробачка з бяросты для ягад. Ныдрала бяросты, здзелала гузавок і ныбрала цэльны гузавок суніц. Касталомава В.-Дзв. ГУЗДЫР м. Ніжняя частка снапа. Нажала снопа, ой акі нэровный гуздыр. Бастынь Лун. ГУЗЫР м. Тое, што і гуздыр. Дрэнна жала, няроўный ў снапу гузыр. Шкураты Браг. Важкій сноп жыта, гузыры з травой. Бобрыкі Петр. Сноп стаў гузыром на зямлю. Стайкі Барыс. ГУЗЬ м. Тое, што і гуз. Гузя ушыв у каптан. Горск Бяроз. ГУЗЯК м. Тое, што і гузыр. Гузякі ў снапах сырыя. Сімакава Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 210 ▶