ГРАНЬ ж. Мяжа. Онінская канава — гэто грань помыж Азарычамі i Валішчамі. Азарычы Пін, ГРАСАВАТДЬ незак. Матычыць. Вазьмі капачку i ідзі трасаваць картофлі. Шкураты Браг.
ГРАЦКО'ЎЕ н. Поле, дзе расла грэчка. Ганіце кароў на грацкоўе i пасіце. Заазер'е Віл.
ГРАЦЬ (гра'ті) незак. Красаваць. Ой, як жа жыто красіво грае. Жыто ужэ начало граті. Бастынь Лун.
ГРАЧЫ'ННПЧА н. Тое, што i грацкоўе. Гані авечак на грачынішча, там грэчку звязьлі. Ністанішкі Смарг, ГРО'ЗНЫ мн. Карчы цыбулі. Якая добрая цыбуля, гразніцца вельмі добра i вельмі балыиыя грозны. Ваўкавічы Тал.
ГРУ'БЫ прым. Тоўсты. Грубая дэрэвіна, секерой не зруб'ш. Бастынь Лун.
ГРУДЗЕНЬ м. Снежань. Грудзень — астатні месяц у року. Паляцкішкі Вор.
ГРУДО'К м. Маленькі кавалачак. Узела грудок цукру да горбаты. Бастынь Лун.
ГРУ'ЗАЧКТ мн. Злямчаныя кусочкі воўны. Плахая воўна, много грузачак у ей. Грузачкі няможна ўпрадаць у нітку, бо будзе нітка няроўная. Жукі Кар.
ГРУНТ м. Мера зямлі. Грунт меў 12 дзесянцін зямлі. Міратычы Кар.
ГРУ'ЦА ж. Ячны крупнік. А ці варыла ты груцу з бобам? Ваўкавічы Тал.
ГРЫБА'ТЫ прым. 3 балынымі, тоўстымі губамі. Які ў яе сын нікрасівы i дужа грыбаты, грыбы тоўстыя. Касталомава В.-Дзв.
ГРЫБЫ' мн. Прыстасаванне для лучыны. У светашы былі грыбы. Ты ш там уткні лучынку ў грыбы светаша, кап ня вывалілася лучыніна. Ваўкавічы Тал.
ГРЫ'ВА ж. Пучок, палоска травы, не захвачаная пры касьбе касою. Як ты косіў, што грыва стоіть. Бастынь Лун. Г рыв a ў покосовы стоіт бы ў коня, от косэц покосыў сэно. Горек Бяроз. Косіш, а за сабой якую грыву астаўляеш. Шкураты Браг. Бяры пракос вузей, а то многа грыў астаўляіш. Моханава В.-Дзв.
ГРЫВЕНЬКА ж. Кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Грывенька замацоўвае касу да кас'я. Купіў грывеньку да касы, а то не было чым прыкрап'щь касу да кас'я. Вострава Мает.
ГРЫ 'ВЩЬ незак. Пакідаць няскошаную траву пры касьбе. Ну, i грывіш ты, брат. Пагпядзі, сколькі ты пакінуў грыў за сабой. Моханава В.-Дзв.
ГРЫВО' н. Стык двухсхільнай страхі. Сами верх закрывши на страсе завецца грыво. Навасёлкі Свісл.
ГРЫ'ЖА ж. Бручка. У міне ў гэтым годзе добрая грыжа зарадзіла. Касталомава В.-Дзв.
ГРЫ'КА ж. 1. Грэчка. Г рыка добрая ўрадзіла, будуць крупы. Навасёлкі Свісл. 2. Грэцкія крупы. Мы зовом грыка. Гэто — крупы. Бастынь Лун.
ГРЫНДЖА'ЛЫ мн. Вялікія сані для перавозкі доўгага бярвення. Грынджалы робяць так: два вялікіх палазы, а ў палазы забіваюць чатыры папулы. Дліна грынджалаў пяць-шэець метраў. Шкураты Браг.
ГРЫЦУ'К м. Слонка. Птаита грыцук грэчку довбэ. Бастынь Лун
Дадатковыя словы
грачыннпча, грубы, грузачкт, груца, заазере, зрубш, кася, прыкрапщь
36 👁