сцінка на аглоблі, на якую надзяюць атосы. Прыбі да оглоблі грабёнку і надзень атосы. Жахавічы Маз. Прыбіў грабёнку к аглабне і налажыў на грабёнку атосу. Барыскі Лаг. Трэбо прыбіць да аглобні грабёнку. Навасёлкі Свісл. 3. Прыстасаванне ў плузе для рэгулявання шырыні баразны. У плузі на канцы ёсць грабёнка. Моханава В.-Дзв. 4. Стрыхоўка. Раней стрэхі крылі саломай і пат грабёнку Моханава В.-Дзв.
ГРАБЁНКА ж. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. Вазьмі грабілно і на вілку асадзі грабёнку. У грабёнку набіў зубы. Барыскі Лаг.
ГРАБІДЛА (грабідло) н. Грабільна. Паламалася ў граблях грабідло. Раўбічы Мін.
ГРАБІЛА н. Тое, што і грабідла. Яловае грабіла на граблі. Мнюхі Міёр.
ГРАБЛІКІ мн. Грабелькі на касе. Прыладзіў да касы граблікі, а цяпер пайду касіць ячмень. Касталомава В.-Дзв.
ГРАБЛІСКА (грабліско) н. Грабільна. Гарэхава грабліско добраё. Міратычы Кар. Зломалос грабліско ў граблях. На грабліско трэбо набыты балечку, а ў балечку набыты зуб'я. Горск Бяроз. Ізламалосё грабліско ў граблях. Навасёлкі Свісл. Узяў грабліско і асадзіў граблі. Вострава Маст.
ГРАБЛІШЧА н. Грабільна. Альхоўка Навагр. Добрае граблішча ляскоўнае. Старае Сяло Зэльв.
ГРАБЛЯВІСКА н. Тое, што і грабідла. Якое негляткае граблявіска ў граблях. Паляцкішкі Вор.
ГРАБЦЫ толькі мн. Тое, што граблікі. Прывяжу ік касе грабцы і паеду касіць грэчку. Шкураты Браг.
ГРАБЯСТ м. зборн. Паплёт. На зруп паставіў ключы, а цяпер буду грабяст прыбіваць да ключоў і буду крыць страху. Альхоўка Навагр.
ГРАДА (грыда) ж. Штабель дроў. Пасек дровы і наклаў цэлую граду дроў. Ваўкавічы Тал.
ГРАДКА (гратка) ж. Баразна бульбы. Адагнаў дзесяцьградак бульбы, да вечара выкапаеце. Заазер'е Віл.
ГРАДКА (гратка) ж. Драбіны пры сцяне над кармушкай, куды кладуць корм скаціне. Карові сена укінь за гратку, хай есць. Касталомава В.-Дзв.
ГРАДУСНІК м. Прыстасаванне ў плузе для рэгулявання глыбіні баразны. Пайду ў кузьню, нада зрабіць градусьнік к плугу, а то няможна знаць, як мялчэй і як глубей араць. Стайкі Барыс.
ГРАЗНІЦЦА незак. Кусціцца. Йікая добрая цыбуля, гразніцца добра, бальшыя грозны. Ваўкавічы Тал.
ГРАМАДА (громада) ж. Куча збожжа. Громаду намолотылі жыта. Горск Бяроз.
ГРАМАДА (громада) ж. Гурт. Ідэ громада бобэй; громада бобэй селі на возовы і поехалі конем. Горск Бяроз.
ГРАМУШКА ж. Акраец. Мама, адрэш грамушку ат булкі. Якубова Рас.
ГРАНІЦЬ незак. Рабіць барозны. Сяляўшчына, Янкавічы, Замошша, Якубова Рас. Як раней гранілі жыта, дак яно ні атмыкала. Даўгабор'е Рас.
ГРАНКА ж. 1. Корч цыбулі. Вырві гранку цыбулі. Моханава В.-Дзв. 2. Гронка вінаграду. Купіў дзьве гранкі вінаграду. Ністанішкі Смарг.
85 👁