ГАЛДУНКА ж. Вядзьмарка. Галдунка гэта як поглядзела на маю карову, дак і малака не дала карова. Тульгавічы Хойн.
ГАЛДУШКА ж. Гузік з аўчыны. С абрэскаў аўчынак кравец скручаваіць галдушкі і прышываіць у кажух замест пугавіц. Ваўкавічы Тал.
ГАЛЕНКА (голэнка) ж. Частка рукі ад локця да пляча. От лэкця до плэча мы зовэм голэнка. Болїть мне голэнка на рукэ. Бастынь Лун.
ГАЛЕНЬ м. Дзяркач. Венік змёўся, і зыстаўся адзін галень. Моханава В.-Дзв.
ГАЛІЦА ж. Галка. Птушка галіца чорна. Бастынь Лун.
ГАЛОДНІЦА ж. Задняя костка на хрыбце, з якой усё мяса абрэзана. Калі рызбіраіш кыбына, ззадзі кумпякі, а спераду лыпаткі і рэбры атсікалі, тады астаецца галодніца. Гэта адна костка, а мяса зусім німа, вот мы яе і завём галодніца, бо там мяса німа, німа чаго есці. Нясі кусок галодніцы і кідай у капусту. Ваўкавічы Тал.
ГАЛОЎКА ж. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. Вострава Маст. У граблях дубовая галоўка. Альхоўка Навагр. Зрабіў галоўку да грабель. Міратычы Кар. Вазьмі граблі і ўбі ў галоўку зуп. Якубова Рас.
ГАЛОЎКА ж. Пладаносная частка сланечніка. Пасеіў слону, вырас, галоўкі бальшыя. Якубова Рас.
ГАЛОЎКІ (головкі) мн. Атрэп'е. Як трэпымо лён, отбываюцца голоўкі. Азарычы Пін.
ГАЛУТА ж. Замерзлая зямля без снегу. Замерзлая зімля, якая ні пакрыта снегам,— гэта і ёсь галута. Сяляўшчына Рас.
ГАЛУШАЧКА (голушэчка) ж. Пакінуты ў дзяжы кусочак цеста для закваскі. У дэжы покінула голушэчку, кэб добры хлеб буў. Бастынь Лун.
ГАЛУШКА (голушка) ж. Зялёнае яблычка на бульбяніку. От на картопляніку на версе богато голушэк. Я сорвала одну голушку. Бобрыкі Петр.
ГАЛЬКА ж. Сподняя спадніца. Гальку кладуць пат спадніцу. Галька шылася с кужольнага палатна. Калісь клалі на сябе станіка і гальку і ўсё. Навасёлкі Свісл. Пошыла гальку, а то сукенку накладала без галькі. Бастынь Лун.
ГАЛЭНДЗЯ ж. Гронка вінаграду. Купіў адну галэндзю вінаграду. Паляцкішкі Вор.
ГАЛЯНІШЧЫ (голенішчы) мн. Халявы. Одрэзав от чоботов голенішчы. Бастынь Лун.
ГАМ м. Шум, крык. Чаго вы пыднялі такі гам, што аш на вуліцы чуваць. Моханава В.-Дзв.
ГАМАРКА м. Вушка ў піле. У піле е гамарка, у гамарку ўбіваяцца булачок, за булачок трымаюць рукою, калі пілуюць дрова. Навасёлкі Свісл. Зламалася гамарка ў прадоўжнай піле, трэба наладзіць. Шкураты Браг.
ГАМОЛІНА ж. Розга. От вазьму гамоліну ды як удыру па табе. Навасёлкі Свісл.
ГАНАБОЛІ толькі мн. Буякі. Назбірала ганаболіў і наварыла варэння. Вароніна Рас. Я пад'ела ганаболіў. Сяляўшчына Рас. Ганаболі паспелі, можна сабіраць іці. Замошша Рас. Я ўчора хадзіла ў ганаболі і прынісла цэлая вядро. Даўгабор'е Рас. У нас у балоці многа ганабольніку і ганаболіў на ім, алі німа каму збіраць ганаболі. Вароніна Рас. Хадзіла збіраць ганаболі, а ганаболі такія бальшыя,
83 👁