Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ГАЖ часу. Аж. Вэн гаж заплакаў от страху. Поломня ідэ гаж у густэ пэчы. Азарычы Пін. ГАЙ м. Непригодная для апрацоўкі зямля між палёў. Мы зовом гаем між полей неудобную землю, де роста трава, а лес не роста. Бастынь Лун. ГАЙДА'Й (гойда'й) м. у стар. Гандляр коньмі. Гойдай кэньмЛ гандлюе. Бастынь Лун. ГА'ЙШК м. Чорны бусел. У нас гайнік бувае, алі рэдко, болыи бувае бусько. Бастынь Лун. ГАИНО' к. Бярлог. Свіння спіць, зарыўшыся ў гайно. Стайкі Барыс. ГА'ЛА ж. Лапіна. Пошла ў лес i напала на галу, а на етой галі красно-красно суніц. Бобрыкі Петр. ГАЛАВА' ж. 1. Верхняя частка снапа. Стаў снапы пнём на зяммлю, галовамі ўверх, кап сохлі. Барыскі Лаг. 2. Верхняя частка paмачнага вулея. У рамочных вульях e голова, a ў колодочных e потолок. Бастынь Лун. 3. Патаўшчэнне на канцы навоя з адтулінай.для замацазання яго ва ўстаноўленым становішчы. Забальшую галаву здзелаў у навою. Касталомава В.-Дзв. ГАЛАВА'Р (гылыва'р) м. Чалавек з вялікай галавой. От гылывар, ня можа сабе шапкі купіць, бо німа такой вялікай. Якубова Рас. ГАЛАВА'Ч м. 1. Апалонік (паўзуны). У сажалцы много галавачоў. Плыве бальшы галавач. Якія бальшыя галавачэ. Міратычы Кар. 2. Тое, што i галавар. У яго большая галава, І яго завуць галавач. Шкураты Браг. ГАЛАВЕ'НЬКА I (головэ'нька) ж. Галавешка. Возьмі обтушы головеньку, шчо вона одна буде горэть. Бастынь Лун. ГАЛАВЕ'НЬКА II (головэ'нька) ж. Спарыння. У ячменю много головэнькі росте. Бастынь Лун. ГАЛАВЕ'НЬКА III ж. Тоўе, што i галавач у 1-м знач. У галавенькі большая галава i доўгі хвост. Поплыла большая галавенька. 3 галавенькі выходзіць жапка. Ністанішкі Смарг. ГАЛАЕ'ДЗЬ (галае'ць) ж. Голад. Я помню, як была галаець. Усё елі, што пупала. Сяляўшчына Рас. ГАЛАМО'УЗЫ прым. Бязвусы, без барады. ён жа галамоўзы, у йіго ні растуць вусы І бырыда. Моханава В.-Дзв. ГАЛАПЛЕ'ЧКА (голопле'чка) ж. Майка. А цяпер сорочкі шыюць голоплечкі. Голоплечкі летом добро носіць: Бобрыкі Петр. ГАЛАСАВА'ЦЬ (голосова'ты) незак. Гучна крычаць. Чого гам голосует? Нэ голосуй, мы чуемо. Горек Бяроз. ГАЛАСНІКГ (голоснікі') мн. Доўгае пер'е ў хвасце пеўня. От певень хорошуй, а голоснікі-голоснікі аж по земле цягнуцца. Бобрыкі Петр. Красівуе галаснікі ў пеўня. Тульгавічы Хойн. ГАЛА'ДКА (гала'тка) ж. Аладка. Напякла сёня з мукі галагкаў. Міратычы Кар. ГАЛАУНЯ' I (головня') ж. Верхні вушак у дзвярах. У двэрах постовые прэвшні i зверху положыв головню. Азарычы Пін. ГАЛАУНЯ' II ж. Спарыння. Як много галаўні ў жыці, аш чорна. Якая большая галаўня ў каласу расце. Мнюхі Міёр. ГАЛАШЧО'К (голошчо'к) м. Замерзлая зямля без снегу. Трэбо коваті коня, а то не можно ехаті, голошчок. Пасвіў коровы на голошчоку. Бастынь Лун. Карову пагналі па галашчоку. Шкураты Браг. Голошчоком замерзла земля. Бобрыкі Петр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гайдай, гайшк, галадка, галаедзь, галамоузы, галаплечка, галасаваць, галатка, головэнька, голоплечка, голосоваты, пере, то^е
12 👁
 ◀  / 210  ▶