Старонка 37
◀ / 210 ▶
ВЯЗЫ толькі мн. Ашыек. Вэн дав ему добрэ по вязах, што аж голову скрывів. Бастынь Лун. ВЯНОК м. Нізка цыбулі. Я сваю цыбулю ўсю пупліла ў вянкі, а вянок малой цыбулі пакінула на семя. Моханава В.-Дзв. ВЯНОК м. Кутас у поясе. Паясы ткалі на дошчачках і па канцах дзелалі вяночкі з розных нітак. Атарваўся вянок ат паяса. Ваўкавічы Тал. ВЯРСТАТ (вэрстат) м. Варштат. Калісь ткалі на сошках, а тоды сталі робіті вэрстаты. Бастынь Лун. ВЯРХНЯК (вірхняк) м. Верхні камень у жорнах. Верхній камень завём вірхняк у жорнах. Ваўкавічы Тал. ВЯРХОВІЦА (верховіца) ж. Цемя. У твойго Пуда верховіца ужэ лысая. Бобрыкі Петр. ВЯРХОЎЕ (вэрхов'е) н. зборн. Зрэб'е. Обдіркі із ылну называюцца вэрхов'е. Азарычы Пін. ВЯРЦЁХА (вэртёха) ж. Матавіла. Я напрала шпульку і змытала на вэртёху, і повэсыла вэртёху, а на ёй шэсть хунтов ныток. Горск Бяроз. ВЯРЦЯШКА (вэртяшка) ж. Гліняная міска. Купіла вэртяшку, коб було ў чым колотыты огладкы. Горск Бяроз. ВЯРЭНЬКА (вэрэнька) ж. Кошык для ягад. Вэрэньку робімо з тонкіх досочэк. Звэрху вэрэньку можно носіті на плечах. У вэрэньку собіраемо ягоды. Бастынь Лун. ВЯРЭЯ ж. Шула. У гумне трэба зрабіць вярэі і павесіць вароты. Паляцкішкі Вор. ВЯТОХ м. Месяц. Сягоння цёмна ноччу, вятоха німа. Якубова Рас. ВЯТРАНКА (вітранка) ж. Вятрак. Сягонні ветру німа, і вітранка стаіць, ня меліць. Ваўкавічы Тал. ВЯТРУШКІ мн. Басаножкі. Шавец пачыняіць вятрушкі. Ністанішкі Смарг. ВЯЦІСТЫЙ (вецістуй) прым. Галінасты. Овёс моцно вецістуй, доўгуй будзе. Бобрыкі Петр. ВЯЧАЙ м. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа. Жорны добрыя, насыплю ў вячай аўса і тут жа змялю. Альхоўка Навагр. ВЯШАК (вэшак) м. Жэрдка ў лазні, на якую вешаюць бялізну. Дай мне повесіць на вэшак аденьне. Бастынь Лун. Г ГАВЭНДА (говэнда) ж. Гаворка. У мэнэ з ёй була говэнда. Горск Бяроз. ГАВЭНДЗІЦЬ (говэндыты) незак. Гаварыць. О, кынтэ вы про ето говэндыты. Горск Бяроз. ГАДАВАЛЕЦ (гыдываліц) м. Выхаванец. Гэта мой гыдываліц, які жывець у мяне с пялёнак. Сяляўшчына Рас. ГАДАВАЦЬ незак. Карміць. Пайду гадаваць паршука. Шкураты Браг. ГАДАВІК м. Кольца на розе ў каровы. У маёй каровы на рагу тры гадавіка, і ёй ужо тры гады. Барыскі Лаг. ГАДАВІНА ж. Дзень, у які спаўняецца год з часу смерці нябожчыка. Справіла, атправіла гадавіну па свайму сыну. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 210 ▶