Старонка 35
◀ / 210 ▶
ВЫДРАНКА ж. Тое, што і выдзеркі. Узаралі выдранку і пасеілі віку. Бастынь Лун. ВЫДРЫЛЯВАЦЬ (выдрыліваць) зак. Прасвідраваць. Выдрылюй ты мне стаўпца на граблі. Навасёлкі Свісл. ВЫЖАМКІ толькі мн. Жамерыны. Прыцадзіла на рэшата цэт на кісель, а выжамкі аддала карові. Ваўкавічы Тал. ВЫЖАРЫ (выжарэ) толькі мн. Балота, на якім выгараў торф. У булоті було много торфу, алі був пожар, і пасля пожару осталіс тількі выжарэ. Бастынь Лун. ВЫЗБРЫКНУЦЬ (вызбрукнуті) зак. Падбрыкнуць. Стрэк як укусыт корову, корова вызбрукнэ, як попрэ, то нэ догнаті. Азарычы Пін. ВЫКАП (выкоп) м. Полаз з выкапанага кораня. Выкапаў выкоп, высушыў і зробіў выкоп у сані. Бастынь Лун. ВЫКАПАНЫ прым. Вельмі падобны. Сын — выкапаны бацька і крошкі пубраў. Моханава В.-Дзв. ВЫКАТ м. Выраз жаночага плацця, дэкальтэ. Партніха вялікі выкат выразала ў плацці. Вадва В.-Дзв. ВЫКАШРЫЦЬ зак. Вымыць. Оля, ты выкашрыла сваю сукенку ці не? Ністанішкі Смарг. ВЫКЛАДАЦЬ незак. Кастрыраваць, пакладаць. Ён выкладаіць кнура, а як выкладзіць, то будзіць парсюк. Ністанішкі Смарг. Я свайго кілуна буду выкладаць. Моханава В.-Дзв. ВЫЛАЖЫЦЬ зак. Тое, што і выкладаць. Вылажыла кілуна і будзім карміць на сала. Суднікі В.-Дзв. Трэба пазваць канавала і вылажыць жарапка. Касталомава В.-Дзв. ВЫЛІТАК м. Вылівак. Курыца знесла вылітак. Бастынь Лун. ВЫЛУШЧЫВАЦЦА незак. Вылуплівацца. Цыплёнык ужо будзіць вылушчывацца з яйца. Якубова Рас. ВЫМА ж. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты і бёрда, які ідзе назад. Наснавала бэлыш як бэрдо, вот і ідэ выма праз усе кросна назад. Азарычы Пін. ВЫМАТАЦЦА (вуматацца) зак. іран. Выйсці. Ад мяне вуматаўся, а куды пашоў — не знаю. Шкураты Браг. ВЫМНЕ н. Вымя. У мае коровы доброе вымне. Азарычы Пін. Ідэ корова, а вымне, вымне! Горск Бяроз. ВЫМЯНЕ (вымінё, вымянё) н. Тое, што і вымне. У коровы молоё вымінё, мала малака дае. Міратычы Кар. Карова большая, і вымянё бальшое, а малака мала дае. Старае Сяло Зэльв. ВЫНАШАЙ м. Ахапак сухога лёну, вынесены за адзін раз з ёўні для апрацоўкі на мялцы. Да раніцы аш пяць вынашаяў зьмялі лёну. Альхоўка Навагр. ВЫНІТАК м. Разарваная кабылка ў нітах. І ні замеціла, як вынітак пырваўся і нітка ідзе па вярху. Моханава В.-Дзв. ВЫНІЦІЦЦА (вуніціцца) зак. Раскудзеліцца. Вуніціласа кобулка ў ніту, трэбо наніціць. Бобрыкі Петр. ВЫПАЗОЎВАЦЬ незак. Выбіраць пазы. Пазаўнічком-дакладнікам выпазоўваюць у раме пазы, кап засоўваць шкло. Навасёлкі Свісл. ВЫПРАГЧЫСЯ (выпрахчыся) зак. Здохнуць. Конь быў стары сусім, а сягодня ноччу выпрахся. Моханава В.-Дзв. ВЫПУСТАК (выпусток) м. Гадавалае цяля. Моя цёлачка — выпусток, пушчу на племя. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶