Нарвала воложкі. Міратычы Кар. У жыті росте воложка. Бастынь Лун. Многа валожкі. Старое Сяло.
ВАЛОК м. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. Зламаўся валок у граблях. Падасоўе Навагр.
ВАЛОКА (волока) ж. Невад. Волока, сплеценая із тоўстых нітак,— рыбу ловіць. Бобрыкі Петр.
ВАЛОКА (волока) ж. Вяроўка ў лапцях, абора. Бэры волокі дай оборсай постолы, бо трэбо істі ў журахвіны. Азарычы Пін. Забэрскай волокі ў лапці. Бастынь Лун. Оборсай волокі ў лапці. Бобрыкі Петр. Трэбо заборсаты ў постолы волокы. Горск Бяроз.
ВАЛОЎНІК (волэвнік) м. Чалавек, які паганяе валоў. Чоловек, які паганяў волэв, мы зовэм воловнік. Бастынь Лун.
ВАЛУІ мн. Буякі. Валуі — гэта бальшыя сінія ягады, ат якіх п'янеіш. Сімакава Кар.
ВАЛЬЦОЎКА ж. Пшанічная мука першага гатунку. Купіла вальцоўкі і буду пячы пірагі ны свята. Моханава В.-Дзв.
ВАНДЗІЦЬ незак. Вэндзіць. Я чатыры кумпячкі буду вандзіць і хываць да прыпара. Моханава В.-Дзв.
ВАНДЗОНЫ прым. Вэнджаны. Я вандзоны кумпячок пакінула, хай вісіць у строплі. Моханава В.-Дзв.
ВАНСІДЛА (вэнсыдло) н. Цуглі. Оброть із вэнсыдламы. Возьмы оброть і закэлзай вэнсыдлом коня. Горск Бяроз.
ВАНЮХА (вонюха) ж. Лясны клоп. Раздавіла вонюху. Бастынь Лун.
ВАРАКУЗА (ворокуза) м. Няўклюда. Што гэтот ворокуза вам поможэ. Вэн, гэты ворокуза нічога не поможэ. Бастынь Лун.
ВАРАПАХА ж. Рапуха (палявая жаба). Якая страшная варапаха прыгая. Міратычы Кар.
ВАРАТАК м. Вар. У сагане закіпеў варатак. Ністанішкі Смарг.
ВАРАЦІЛА (воротыло) н. Навой. У кроснах е заднее воротыло і пярэдне. Бастынь Лун. Воротыло запэрла запэрнёй. Горск Бяроз.
ВАРАЯ (ворэя) ж. Кухарка. Ворэя — гэ хозяйка, шчо варыть есті. Бастынь Лун.
ВАРКІЛА (воркіло) м. асудж. Бурчлівы чалавек. От воркіло, воркіло ўсё бурчыць пыд нос. Бастынь Лун.
ВАРКІЛЫЙ (воркілый) прым. Бурчлівы. Воркіло воркілый, усё ему не хорошэ. Бастынь Лун.
ВАРОНКА (воронка) ж. Дупло. Дупловата дэрэвіна, воронка на детлы ў дэрэвіне. Бастынь Лун.
ВАРСТАТ м. Варштат. Унясі варстат у хату, будзям навіваць кросна. Міратычы Кар.
ВАРШАЎКА (воршаўка) ж. Гатунак бульбы. Картопля воршаўка дужэ смачна. Бобрыкі Петр.
ВАРЫВА н. Агародніна. У лёшак буду ставіць варыва і сыпаць картоплю на зіму. Шкураты Браг. На зіму наложыла поўнюсенькі шчань варыва. Бобрыкі Петр.
ВАРЭЙКА ж. Маленькі гліняны гаршчочак. Ну, з'ешця кашу, тады я варэйку памую. Шкураты Браг. Постаў варэйку на прымурок. Бобрыкі Петр.
ВАСІЛЬКА ж. Валошка. Васілька расцець у жыці, з васількі плятуць дзеці вянкі. Моханава В.-Дзв.
ВАСІЛЬКА м. Тое, што і васілька. Васілька сіні, яго многа расце ў жыці. Паляцкішкі Вор.
79 👁