ВАСК.АВГК (воскові'к) м. Мяшочак, у якім адціскаюць сыр. Дай мне восковіка адціснуць сыра. Бобрыкі Петр. Вазьмі васкавік i адцадзі сыр. Тульгавічы Хойи. Вукінь сыр з васкавіка. Ламачы Хойн. ВАСПА'НКА ж. Іспанка. Занедужаў на васпанку i памёр. Тульгавічы Хойн. ВАСЬМЁРНЫ прым. ГІра палатно, вытканае ў воеем панажоў, Васьмёрныя абрусы ткуць у восім нічальніц i восім панажоў. Mipaтычы Кар. ВАУЧКІ' мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Прала пачася i eo колькі накідала ваўчкоў. Кавалі Свісл. ВАШЫ'ВЫЙ прым. Дробны (пра дождж). От ідэ вошывый дождь цэлый дэнь, ныц нэ поробыш. Горек Бяроз. BE'EP м. Стрыхоўка. Салому лажылі на латы, а веерам раўнялі салому, a паплецінай прыжымалі. Барыскі Лаг. ВЕ'ИКА (ве'йко, вэ'йко) н. Павека. Яна ужз закрыла вэйкі i не открыла бэлыи. На вэйко сеў ечмень. Бастынь Лун. Чалавек спіць. вейкі закрытые, а калі не, дак вейкі адкрытые. Чэшацца вейко, буду плакаць. Тульгавічы Хойн. ВЕ'КА (вэ'ко) н. Тое, што i вейка. Взкі закрывают гочкі, колы чоловэк спіт. Однэ вэко закрыв, а другэе гледыт. Горек Бяроз. ВЕ'КЕЦЬ ж. Вехаць. А дзе наша векець муць пасуду, варэйкі? Шкураты Браг. ВЕ'НА н. Верхняя вузкая частка ў збанку. У гладышу адбілас вена, а гірка асталася. Шкураты Браг. У гладышцы вузкая вена, нельга вумуць. Бобрыкі Петр. ВЕ'НЦА (вэ'нцэ) н. Тое, што i вена. Вэнцэ загуское у збонковы, нэ иожнэ руны усодыты. Горек Бяроз. BEPACHI'K (вэросні'к) м. Верасовы мёд. Вэроснік — мэд хороший, пчэла збірае по борэх, по лугэх. Бастынь Лун. ВЕ'РАТ м. Сын на целе. Такі верат па целу, i ён дужа свярбіць. Гэта ні чухотка, а верат, які гэтак само свярбіць. Навасёлкі Свісл. ВЕРАЦЯНО' (вэрэтено', вірцяно') н. Жалезны шпень у жорнах, па якім круціцца верхні камень. У жорнах ёсць верацяно, а на верацяно надзяюць верхні камень. Альхоўка Навагр. У ніжнюм камені e верацяно, на ета верацяно надзяюць камень, які ляжыць навярху. Шкураты Браг. У жорнах е вэрэтено, на вэрэтено накладаем вэрхні камень. Бастынь Луи. Вірцяно ўбіваюць у спыдняк у жорнах. Ваўкавічы Тал. ВЕРАШ ЧЭ'ЦЬ незак. Сквірчэць. Жыр у печы на сковородзе верашчьщь. Бобрыкі Петр. ВЕРБАЛО'ЗНІК (вэрболо'знік) м. Вербалоз. Коло рэчкі ростеть вэрболознік. Бастынь Лун. ВЕРХ (вэрх) м. 1. Стык двухсхільнай страхі. Накрылі крышу, а на вэрх положылі вуську. Азарычы Пін. 2. Макаўка. Отсэчы од дэрэвіны вэрха. Азарычы Пін. ВЕРЦЮ ХА' (вэрцюха') ж. Гліняная міска. Побэлася вэрцюха. Купэла вэрцюху. Дзмітравічы Кам. ВЕРЦЯГА' (вэртэга') ж. Тое, што i верцюха. Вэртэгы булы вэлікые І малые, у ёй тэрлі бульбу i пэклі бабку. Надэрэм на тэртушку бульбы на бабку i спэчэм у вэртэзы. Горек Бяроз. ВЕРЧ (вэрч) м. Скрутак лыка, лёну, дроту. Трэбо полосы на лапці скруціць у верч. Бобрыкі Петр. Возьмі вэрч І намочи ў воде, буду плесті лапті. Одэрла на жэлезным грэбні лён i скрутіла ў вэрч
Дадатковыя словы
beep, bepachik, васпанка, вашывый, веика, венца, вербалознік
11 👁