БЯРЛОВЫ прым. З нявеянага зерня (пра хлеб). Ой, ты ясі бярловы хлеп, а я ем ні бярловы, я павеяў жыта. Ністанішкі Смарг.
БЯССТЫДНІК м. Сараматнік. Бясстыднік ты, што ты сабе думаіш? Моханава В.-Дзв.
БЯССТЫДНІЦА ж. Сараматніца. Бясстыдніца гэта, йіна не знаіць, што дзелаіць. Моханава В.-Дзв.
В
ВАГ м. Від павіннасці пражай у час прыгону. Му пану павінны булі працці ваг із кужалю і ткаць намёткі. Шкураты Браг.
ВАДЗЯНІК (воденік) м. Пухір. Кіпяток лінула на рукі, і воденік ускочыв. Бастынь Лун.
ВАЕ (вое) мн. Падоўжны край бёрда, у які ўстаўляюць трысцінкі. Зробыв вое да берда. У берді е два вое. Бастынь Лун.
ВАЖАЕ (вожае) толькі мн. 1. Рагі. На твары пэт стэкае вожаямі. Бастынь Лун. 2. Цурок (са страхі). Сільный дож, аж вожае ліліса со стрэх. Бастынь Лун.
ВАЙСТРЫЁ (войстрыё) н. Вастрыё. Косіў, і затупілосо войстрыё, трэбо косу побіць. Бобрыкі Петр.
ВАЙСЯЛІЦЬ (войсяліть) незак. Гаварыць абы-што. Шчо ты войсяліш абы-што пыпало? Бастынь Лун.
ВАЛ м. Адходы валакна пры трапанні лёну. Ён лён трэпля, а вал адлятая. Атрапаў вяску лёну, дык многа валу було. Навасёлкі Свісл. Трэпаў трэпачкою лён, і мнэго одышло валу. Горск Бяроз.
ВАЛ м. Валок згорненага сена, гароху і інш. Нада ісці і зграпці гарох у вал. Барыскі Лаг.
ВАЛАСНІК м. Гнойнае запаленне ткані пальца. У яго валаснік ны пальцу. Моханава В.-Дзв.
ВАЛАСЯНКА ж. Сіло. Вылысянку робюць так: бяруць досачку, а ў досаццы робюць дзірачкі, куды прыкрыпляюць вылысяныя пяцелькі з конскага хваста. Моханава В.-Дзв.
ВАЛАЧАЙ (волочай) м. асудж. Валацуга. Волочай цэлый дзень ходіть по селе і нічого не робіть. Бастынь Лун.
ВАЛАЧАЙКА (волочайка) ж. Валацужніца. Мардэлька нічога не робіть, вона толькі ходіть по селе; ак вона любіть ходіті по селе, так і волочайка. Бастынь Лун.
ВАЛАЧОНЫ прым. Фарбаваны (пра яйцо). Мне мама дала валачонае яйцо. Купіск Навагр.
ВАЛАЧЫЦЬ (волочыць) незак. Баранаваць засеянае поле. Сыім, потом волочымо і ростэ. Дзмітровічы Кам.
ВАЛКАВАЦЬ незак. Качаць (бялізну). Дай мне валкі, я буду бялізну валкаваць. Міратычы Кар.
ВАЛКІ мн. Качалкі. А дзе нашы валкі ляжаць? Нада валкаваць бялізну. Міратычы Кар.
ВАЛЛЁ н. Ашыек у каровы. Во якое бальшое валлё ў каровы. Барыскі Лаг.
ВАЛОГА ж. Дрыгвяністае балота, дрыгва. Валога ў нас — гэто топкае места. Як станэш, дак валога тросэцца. Утопіцца у вологе нэ утопісса. Азарычы Пін.
ВАЛОЖКА (воложка) ж. Васілёк. У жыте мнэго воложкі ростэ. Азарычы Пін. Мнэго ростэ у жытовы воложкы. Горск Бяроз.
80 👁