БУ'ХТАВІЦА (бу'хтовіца) ж. Гразкае балота, Нэ гонэтэ туды коровы, бо там бухтовіца, корова там ляжа. Горек Бяроз. БУШЧЫ'ХА ж. Бусліха. Бусько стоіт, а бушчыха сыдыт на гнэздэ. Азарычы Пін. БУЯ'К м. Бык. Повэла корову да буяка. Горек Бяроз. У колхозі е буяк, трэбо вэсты корову да буяка. Азарычы Пін. БУЯ'ЧШК м. Дурнічнік. От піўз пэлю богато буячніку i богато буякоў. Бобрыкі Петр. БЫ'ЗАУКА (бы'зыўка) ж. Авадзень. Быэыўкі кусаюць кароў, i яны пачынаюць гізываць. Якубова Рас. БЫК м. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты, які ідзе назад. Снывала ў пітнаццаць пасам, a бёрда дастала ў чатырнаццаць, дык бык ідзець назат. Моханава В.-Дзв. БЫ'СТРЫ прым. Стромкі (пра страху). Быстрая крыша, можно зваліцца. Бастынь Лун. БЫСЬ-БЫСЬ-БЫСЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць быка. Моханава В.-Дзв. БЫ'СЮ -БЫ 'СЮ -БЫ 'СЮ выкл. Тое, што i бысь-бысь-бысь. Моханава В.-Дзв. БЫСЯ-БЬГСЯ-БЫ'СЯ выкл. Тое, што i бысь-бысь-бысь. Бярозкі Хоц. БЫ'ТТА часу. Быццам. Як бытта ты ня ведала яго, які ён ёсць. Моханава В.-Дзв. БЭ'БАХ (бэ'бэх) м. Бруха. От корова трыблата, большой бэбэх. Бадтынь Лун. БЭ'ЛЕЦI м. Вялікае карыта. Наліў у бэлец воды, коб напыліса коровы. Горек Бяроз. ■БЭ'ЛЕЦII м. Бочка, у якой заліваюць лугам бялізну. Наробыла лугу поўны белец І намочыла одэжу. Горек Бяроз. БЭ'ЦЬКА м. Грыбок у драўляным будынку. Бэцька — гэта такі грып, ат якога гніе хата, калі ён завядзецца, дык хату з'есць. У хаці завёўся бэцька І увесь пол з'еў. Навасёлкі Свісл. БЭЦЯ-БЭЦЯ-БЭ'ЦЯ выкл. Ужываецца, калі падзываюць авечак. Сімакава Кар. БЯГЛЕ'Ц м. Уцякач. Бяглец, якi ўцікаіць ат ліментаў. Даўгабор'е Рас. БЯГУ'НI (бэгу'н) м. Дрэва, якое спаліла маланка. Дэрэвына, у якую удырыў гром, мы зовом бэгуном. Горек Бяроз. БЯГУ'НII м. Тоўсты сук, на якім круцяцца вароты. У варотах пара біл І бягун. Біла скрапляюць варота, а бягун дзержыць усе варота. Бягун прыкрапляецца ік шулі, і па ім варота круцяцца. Шкураты Браг. БЯДА' (бэда') ж. Веласіпед. Поехав вэн на бэдэ, так кагалі колісь, а тэпэр кагам ровэр, лісапед. Бастынь Лун. БЯЗДУ'ШШК м. Бяздушны чалавек. Ен жа бяздушнік, ён на людзей ні глядзіць І людзей нінавідзіць. Міратычы Кар. БЯЗуАЦЬ незак. Бляяць. Авечка бякае, мусі есці хоча. Mipaтычы Кар. БЯЛЁНКА (белёнка) ж. Гатунак бульбы, Картопля белёнка — жоўтая І тожэ смачная. Бобрыкі Петр. БЯЛТО'К м. Бялок. Мама, звары бялток крута. Якубова Рас. БЯЛЬЧЫ 'ЦЬ незак. Разбіраць. Авечку зарэзаў, а цяпер буду бяльчыць. Якубова Рас
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бухтавіца, буячш, бызаука, бызыўка, быстры, бысю, бэбах, бязўаць, даўгаборе, зесць, зеў
30 👁