жынах у час дажджу. Булбаткі плаваюць па вадзе, будзя вельмі дошч. Навасёлкі Свісл.
БУЛБОВІСКА (булбовіско) н. Бульбянішча. Трэба пэрэгораті булбовіско. Бастынь Лун.
БУЛБОЎНІК (булбовнік) м. Бульбянік. Акі шчэ зелёный булбовнік. Бастынь Лун.
БУЛЦЫР м. Чалеснік. С печы дым ідзе ў булцыр, а з булцыра ў комін. Навасёлкі Свісл.
БУЛЬБАВІННЕ (бульбовынне) н. Бульбянік. Гэты рок бульбовынне добрэ нарасло. Горск Бяроз.
БУЛЬБАШНІК м. Бульбянішча. Гані свіней на бульбашнік. Заазер'е Віл.
БУЛЬБОВІСКА (бульбовыско) н. Бульбянік. Трэбо жаты бульбовыско і сушыты. Горск Бяроз.
БУЛЬБЯШНІК м. Бульбянік. Пасадзіла бульбу пат вішнямі, дык яна пашла ў бульбяшнік, як лаза, а пат кустом нічога няма. Заазер'е Віл.
БУНДА ж. Доўгая сукенка прамога пакрою. Купіла на бунду простого краму. Бунду буду шыць ік святу. Бобрыкі Петр. Я сабе купіла краму і пашыла бунду. Шкураты Браг.
БУНЦІК м. Звязка счэсанага і сплеценага лёну. Шмат шчоскаў кладуць адзін на адзін, а тады іх звязваюць па сярэдзіне, а па канцох сплятаюць і закручваюць, і гэта будзя бунцік лёну. Міратычы Кар. Абчысала на свіную шчотку кужаль і звізала ў бунцік. Моханава В.-Дзв.
БУНЬКА ж. Пляшка. Набралі воды у буньку до сена. Горск Бяроз.
БУРАКАВЕННЕ н. Бурачнік. Трэба нарваті буракавення свіням. Азарычы Пін.
БУРАКІ толькі мн. Боршч. Наварыла буракоў з галавізнай. Моханава В.-Дзв.
БУРАЧНІСКА (бурачніско) н. Бурачнік. У гэты рок доброё бурачніско на бураках. Міратычы Кар.
БУРТ м. Насып. Сідзеў на канаві на бурту. Бастынь Лун.
БУРТАЛЬ м. Крышан. Пашто ву рэжаця етакімі бурталямі радыс, чы ву будзяця есці? Во які бальшы бурталь бульбы, што і ў рот ня лезя. Шкураты Браг.
БУРЫЦЬ (бурыты) незак. Іеці (пра лівень). Ну, ужэ дож бурыт, і вода по гуліцы бурыт. Дож пэрэстаў бурыты. Горск Бяроз.
БУСЕНЬ (бусэнь) м. Бусел. Бусэнь прылетэў, будэ тэпло. Ох, як ногы болят, бо посееў бусэнь рэпы. Горск Бяроз.
БУСЛЯНКА ж. Буслінае гняздо. Бусько седыт на буслянцы. Бастынь Лун.
БУСЬКА (бусько) м. Бусел. На страхэ сідыт бусько. Азарычы Пін.
БУТАЛЬ (бутэль) м. Бутля. Наліў цэлы бутэль палітуры. Пазыч мне бутэль, павязу малако прыдываць. Моханава В.-Дзв.
БУХІКАЛА м. і ж. Чалавек, які моцна кашляе. Бухікала, чаго ты бухікаіш увесь дзень. Падароск Ваўк.
БУХІКАЦЬ незак. Моцна кашляць. Гэты бухікала цэлу ноч бухікаў і мне спаць не даваў. Падароск Ваўк.
БУХОНЫ прым. Пульхны. Які бухоны блін ты спякла. Шкураты Браг.
73 👁