Старонка 22
◀ / 210 ▶
БІЛАБОКІ прым. Вірлавокі. Яе мужык білабокі. Суднікі В.-Дзв. БІЛЬЦА (більцэ) н. Тонкі кіёк, які кладзецца зверху на кросны. На статівенне зверху кладут більцэ і чэпляют ніт. Азарычы Пін. Планка для замацоўвання ножак стала. Поломалосо більцэ ў стале, трэбо почыніті. Азарычы Пін. Ву сядзьце за стол і пастаўце ногі на більца. Бобрыкі Петр. БІРУБАЛКА ж. Драўляны гузік прадаўгаватай формы. Ушый мне ў штаны бірубалку. Ваўкавічы Тал. БІТОК м. Цэлы жаўток, неразбіты. Еечню сьпікла біткамі. Бобрыкі Петр. БІЦУЧОК м. Чаранок бурачнага ліста. Наламала бацьвіння, асморгала зялёноё лісьцё, а біцучкі пакрышыла і зварыла халаднік. Ля, акі тоўсты біцучок. Навасёлкі Свісл. БІЦЦА (быцца) незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў кабылы. Наша кабыла пачала біцца. Барыскі Лаг. Кобыла быцца пачала, надо весті да жэрэбка. Бастынь Лун. БІЧ м. Кароткая палка для гульні ў цуркі. Біч — кароткая палка, якой деті б'юць по цурцы. Бастынь Лун. БІЧАЙ м. Круглая дзірка ў верхнім камені, куды сыплюцца зёрны. Дзірачку ў жорнах мы завём бічай. Плігаўкі В.-Дзв. БІЧАЙКА ж. Абечак (у рэшаце). Пылымалася ў рэшаці бічайка, нада новую здзелаць. Ваўкавічы Тал. БІЧАЛЬНЯ ж. Пугаўё. Зламалася ў пугі бічальня, нада новую. Паляцкішкі Вор. БІЧОЎКА ж. Біч цэпа. Вазьмі гуш і прывяжы бічоўку да калтаі. Ністанішкі Смарг. Трэба прывязаць бічоўку да цэпа. Заазер'е Віл. БІЯК м. Біч цэпа. Зробэтэ добры біяк, коб добрэ було молотэтэ. Дзмітравічы Кам. БІЯНКА (быянка) ж. Маслабойка. Прынысэтэ быянку масла бэтэ. Дзмітравічы Кам. БЛАНКА ж. Плінтус. Положыў пудлогу, а тэпэр трэбо по концэх прыбыты бланку, коб нэ було дырок. Горск Бяроз. Намасціў мост і па краях прыбіў бланкі. Вадва В.-Дзв. БЛАШЧЫЦА (блошчыца) ж. Клоп. Блошчыца вэльмі кусаецца, іх мнэго ў стене. Азарычы Пін. Цяпер у нас няма блашчыц. Навасёлкі Свісл. У нас блошчыц нэма. Горск Бяроз. БЛІЗНА ж. Памылка пры тканні палатна, незатканае месца. Блізна ідзе праз усе полотно, і нічого не могу зробіті. Бастынь Лун. Накыдала кросна і накыдала блізну. Горск Бяроз. Глядзі, што ты, не бачыш, што парвалася нітка асновы і ты наткала ў палатне блізну. Стайкі Барыс. Кідала ў бердо і не замеціла, як прапусьціла одну трасціну. Вот цяпер і ідзе праз усё палатно блізна. Моханава В.-Дзв. Калі прапусьціш адну трасціну, тады ў палатне ідзець блізна. Якубова Рас. БЛІНОЎНІЦА ж. Дзежачка, у якой рашчыняюць цеста на бліны. Памый бліноўніцу і ўчыні бліны нанач. Ваўкавічы Тал. БЛІНЫ толькі мн. Мочкі ў вушах. Учора прыкалола сабе бліны. Як загоюцца бліны, буду насіць завушніцы. Моханава В.-Дзв. БЛІНЫ мн. Мясістая нарасць пад дзюбай ў курэй. Мнюхі Міёр., Моханава В.-Дзв. У майго пітуха бальшыя бліны пад клювам. Якубова Рас. У нашай курачкі вялікія красныя бліны вісяць пад дзюбаю. Казлы Міёр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 210 ▶