БАУМ АТА (боўма'га) ж. Папера. Закруты ў боўмагу мнясо. Горек Бяроз. БАУТАУНЯ' (буўтуўня') ж. Сварка. У іх у хаці кажный дзень буўтуўня, i чаго яны ні падзелюць? Сяляўшчына Рас. БАУТУ'Н (боўту'н) м, асудж. Балбатуп. Боўтун, боўтаеш абышто пупало. Бастынь Лун. БАУТУ'ША (боўту'ша) ж. Буч, рыбалоўная снасць. Боўтуійа робіцца із лозы. Цягнуць боўтушу по канаве i ловяць в'юноў. Бобрыкі Петр. БА'ХАЦЦА незак. дзіц. Спаць. Тома, ты бахалася ці не? Ідзі бахацца. Жахавічы Маз. БА'ХАЦЬ незак. дзіц. Toe, што i бахацца. Тома, ідзі бахаць із дзедам. Жахавічы Маз. БАХРАМА' ж. Махры. Зрабіла з нітак бахраму i прышыла да рушніка. Моханава В.-Дзв. БАЦ м. Пацук. Так многа бацаў завялосё, што спасу няма. Трэба кошку на бацаў запусціць. Міратычы Кар. БАЦЮ 'К м. Падлетак. Па вуліцы пабех бацюк Лазара. Сяляўшчыыа Рас. БАЦЯ'Н м. Бусел. Бацян сядзіць у гняздзе. Ністанішкі Смарг. БА'ЯЦЬ незак. Гаварыць няпраўду, выдумляць. Што ты мне баяш байкі, бай ды меру знай, гзта ш усё няпраўда. Міратычы Кар, Вот абы-што баіць, a праўды німа. Моханава В.-Дзв. БАЯ'РКА ж. Шаферка ў маладухі. Антаніна ш была ў Волыіі за баярку, i бацька на еяселлі быў. Моханава В.-Дзв. БЕТАЦ Ц А незак. Бегаць (пра карову). Ваша карова бегаецца, трэба весці да бугая. Міратычы Кар. БЕЗЫМЯ'ННЫИ (бізымя'нный) прым. Безыменны. Ударыла бізымянный паліц i дужа баліць. Стайкі Барыс. БЕ'КАЦЬ (бэ'каті) незак. Бляяць. Овэчкі бэкают. Бастынь Лун. БЕКЕ'Ш м. Бекеша. Ну, што можна сказаць пра бекеш. Гэта доўгае мушчынскае адзенне з даматканага ці фабрычнага сукна, ca зборкамі ў паясе, ніз сшыты ў кліны, вот l бекеш. Вадва В.-Дзв. БЕ'ЛЬМЫ толькі мн, груб. Вочы. Чаго ты высалупіў свае бельмы? Моханава В.-Дзв. БЕЛЯХЦЕ'ЦЬ незак. Бялець. Як ты запылілася, у цябе адны зубы беляхцяць. Беляхціць лух ат рассцеленых палотнаў. Моханлва В.-Дзв. БЕРАСЦЕ'НЬ (берасьце'нь) м. Стары пабіты збанок, аплецены бяростай. Берасьцень мы завём, калі стаўбунок нямношка паб'ецца. Мы тады яго бяростай апкруцім, i ён нам служыць доуга, гэты берасьцень. Касталомава В.-Дзв. Пабіўся стаўбун, дык я ўзіла апкруціла бяростай. Добра будзіць берасьцень крупы ссыпаць. Моханава В.-Дзв. БЕ'РВА (бэ'рва) ж. Кладка праз рэчку. Ti однэ бэрввно, ті два. ті жэрдіно — гэто однэ: бэрва. Бэрву положылі праз рэчку тоустую, добра пэрэходыті. Бастынь Лун. БЕ'ЧЫ ЦЦА незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў авечкі. Наша авечка бечыцца, хоча да барана. Казлы Міёр. БЕЛА I (бьГло) я. Набіліцы. Наста пірыстала ткаць кроены, прыціснула да кужалю біла. Моханава В.-Дзв. Трэбо уложыты бэрдо у было. Повэсыла было І уложыла у было бэрдо. Горек Бяроз. БГЛА II я. Біч (нэпа). Прывяжы біла да цапілішча. Бярозкі Хонн
Дадатковыя словы
баутун, баутуша, баярка, баяць, безымянныи, бекаць, беляхцець, берасцень, берва, боўмага, боўтуша, бэкаті, вюноў, пабецца
17 👁