Старонка 202
◀ / 210 ▶
ШНУРЫЦЬ незак. Тое, што і шнураваць. Я буду шнурыць балькі для распілоўкі на дошкі. Якубова Рас. ШНЮК м. Лыч. Сьвіння шнюкам усё гумно парыла. Ністанішкі Смарг. ШОПА ж. Прыбудова да хлява ці гумна для розных гаспадарчых рэчаў. У нас есть шопа, алі мы сено у ее не клодем. У шопу кладем дрова і ставімо воза. Бастынь Лун. Пры боку, каля току, была прыстроіна шопа. Сяляўшчына Рас. ШОПА ж. Рухомая стрэшка на слупках, пад якую кладуць сена. У шопі сьцен нет, а толькі стрыха зьверху на слупах. Сяляўшчына Рас. ШОПКА (шэпка) ж. Тое, што і шопа. Прыклунак і шэпка — однэ самэ, гэ! Шэпка — гэта прыклуннік, куда ставімо і вэз, і плуга, і борону, і сэно накладэм. Азарычы Пін. ШОРАН (шэрэн) м. Шарпак. Була одліга, а зарэ такэй шэрэн по снегу. Бастынь Лун. ШОСТ м. Вочап. У зямлю ўбіваецца рагатка, а на рагатку кладзецца асьвер, а да асьвера прывязваецца шост. Барыскі Лаг. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу. Павесь лойны на шост, хай сохнуць. Ваўкавічы Тал. ШПАР м. Паз. У бервене трэ вусечы шпар, коб лепей було імшыць хату. Бобрыкі Петр. Добры шпар зробіў у дошчы, плотна выступ зайшоў. Моханава В.-Дзв. ШПАРОЎКА ж. Выемка пазоў. Я яшчэ не рабіў шпароўку ў цэбары. Вострава Маст. ШПАРЫ мн. Прамежнасць паміж пальцамі на нагах. Попрэлі шпары на ногэх. Бастынь Лун. ШПАРЫЦЬ незак. Хутка ісці. Тодар от шпарыць, што ніяк ні дыгнаць яго. Моханава В.-Дзв. ШПІЛЬКІ мн. Ігліца. На сасонцы і на ёлцы зялёныя шпількі. Ідзі награбі шпількаў, трэба падаслаць карові. Ніастанішкі Смарг. ШПІНЬ м. Драўляны пруток у сукале, на які надзяваецца цэўка пры суканні. Пылымаўся шпінь і німа як цэўкі сучыць. Вадва В.-Дзв. Дэталь калаўрота — жалезны шпень, на які надзяваецца шпулька. На шпінь надзела шпульку і прыкруціла лютэркай. Вадва В.-Дзв. ШПОРАК м. Карак. От кошка ўзела коціка за шпорак дай да долу кінула. Бобрыкі Петр. ШПОРЫ мн. Нараст на назе пеўня. У пеўня на нагах ззадзі е шпоры. Навасёлкі Свісл. Уго, якіе большые шпоры на нагах у пеўня. Бобрыкі Петр. ШПУГА ж. Папярочная планка ва ўслоне, у якую ўбіваюць ножкі. У слону е шпугі, у шпугу убівают ножкі. Азарычы Пін. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. Зробів шпугу, а тэпэр буду уганять дошкі і скрэплять дзверы. Азарычы Пін. ШПУЛІНА ж. Шпулька. Прыкруціць нада рэпку ў вілках, кап ні зваілася шпуліна. Стайкі Барыс. ШПУЛЬКА ж. Шпілька. Вазьмі шпульку зашпілі грудзі, а не хадзі расхрэстаным. Шкураты Браг. ШПУЛЬНУЦЬ зак. Шпурнуць. Ён шпульнуў кулёк і пабех на вуліцу. Моханава В.-Дзв. ШРАМ м. Круглы знак на розе (у каровы). У кароўкі маей аш тры шрамы на рагу, якія абызнычаюць, што йіна прывіла траіх ці-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶