ШКОРНІ мн. Тое, што і шкарні. Булі старые чобаты, я адрэзаў галянішчы і нашў шкорні. Тульгавічы Хойн.
ШКРАБУНЫ (шкрэбуны) мн. Тое, што і шкарні. Пуд ложком стоят шкрэбуны, возьмі і наклодай іх. Булі старыя чоботы, а я адрэзов голенішчы і зробів шкрабуны. Бастынь Лун.
ШКРЭБЛА (шкрэбло) н. Конская шчотка. Кэнь гразны, трэбо почыстіті шкрэблом. Азарычы Пін.
ШКУРАТ м. Скурат. Ні выкідайце шкураты, яны нам прыгадзяцца. Сяляўшчына Рас.
ШКУРНЯ ж. Майстэрня па вырабу скур. Шкурняк мэв собэ шкурню і там выробляв шкуры. Бастынь Лун.
ШКУРНЯК м. Чалавек, які апрацоўвае скуры. Шкурняк добрэ вырабляў шкуры ў шкурні. Бастынь Лун.
ШЛЕМАВАЦЬ (шлімуваць) незак. Чысціць. Нада шлімуваць кішкі на кілбасы. Якубова Рас.
ШЛЁГНУЦЬ зак. Ударыць. Каня шлёгнуць, ён і пойдзя. Барыскі Лаг.
ШЛІПОТА (шлюпота) ж. Слота. Рыхлы снег, ногі праваліваюцца, такая шлюпота. Бастынь Лун.
ШЛІФКА ж. Жалезнае кольца з кручком для прымацавання ворчыка да плуга. Кальцо с кручком у ворчыку, якім цапляюць за плух, мы завём шліфка. Вострава Маст.
ШЛЮПАЦЬ незак. Шлёпаць. Перастань ты шлюпаць па вадзе. Навасёлкі Свісл.
ШЛЮПІЦА ж. Паліца (у плузе). У плугу шлюпіца ўстаўляецца ў падашву. Вострава Маст.
ШЛЯКАЦЬ ж. Непагадзь. Якая шлякаць на дварэ: сьнех, дошч і вецер. Моханава В.-Дзв.
ШЛЯПОЦЦЕ (шляпоцця) н. Тое, што і шлякаць. Ой, якое шляпоцця: ідзець і сьнех, і дошч. Сяляўшчына Рас.
ШЛЯЦЬ ж. Тое, што і шлякаць. На дварэ шляць, ідзець і дошч і сьнех, цэла шляпоцця. Сяляўшчына Рас.
ШМАРГОНКІ (шморгонкі) мн. Грыбы, якія растуць на выжарынах. Шморгонкі ростут по пожарэх. Бастынь Лун.
ШМЕЛЬ м. Чмель. Касіў і напароўся на шмяля, ён вылес с шмялінага гнязда. Барыскі Лаг.
ШМУЛІЦЬ (шмуліть) незак. Ссоўваць. Кэт дотэль будэ головое шмуліть, покэле скінэ тэ, што лежыць на вэкі. Бастынь Лун.
ШМУРЫГАТЫЙ прым. абразл. Смаркаты. Якэй вон шмурыгатый. Горск Бяроз.
ШМУРЫГАЦЬ (шмурыгаты) незак. Смаркаць. Горск Бяроз.
ШМЯЛІНЫ прым. Чмяліны. Я нашоў шмялінае гняздо. Барыскі Лаг.
ШНАР м. Шрам. Шчэ на памятку шнар палажыла на твар. Навасёлкі Свісл.
ШНУРАВАЦЬ незак. Хадзіць узад і ўперад. Што ты ўсё шнуруіш пы хаці? Сяць і пасядзі, а не шнуруй. Моханава В.-Дзв.
ШНУРАВАЦЬ незак. Размячаць шнуром бервяно для пілавання. Бяры шнур і шнуруй штуку і будзям пілаваць дошкі. Я вечарам шнураваў іх. Навасёлкі Свісл.
ШНУРОЎКА ж. Камізэлька са шнуроўкай. Шнуроўка — гэта тое самае, што і жалетка бес рукавоў, но на ваці. Шнуроўка зашнуроўваецца на перадзі. Якубова Рас.
82 👁