БАНЬКА ж. Тое, што і баначка. Мнюхі Міёр., Моханава В.-Дзв. Узяў баньку і замацаваў касу да касавіла. Казлы Міёр. Прынясі баньку, я насаджу касу, заўтра пайдзём касіць. Касталомава В.-Дзв. Згубілася банька ат касы. Банька замацоўвае касу на кассі. Стайкі Барыс. Купіў баньку і буду касу асаджваць. Якубова Рас. БАРАДА ж. Ніжняя частка кудзелі, з якой прадуць. Прала кужаль і слабінька ўвізала ў прасніцу, дык дужа добра было цягнуць з барады нітку. Касталомава В.-Дзв. БАРАДА ж. 1. Нязжаты пучок калоссяў, пакінуты ў канцы жніва і неравязаны істужкай. Я жыта дажала і бараду завіла. Шкураты Браг. 2. Касмык травы, пакінуты пры касьбе. Як жа ты касіў, глядзі, колькі ты барот пакідаў за сабой. Вон па ўсей пожні бароды стаяць. Паляцкішкі Вор. Дрэнна косіш, многа барот напакідаў. Паўлавічы Клім. БАРАДЗЕЙ (бородэй) м. Барадач. Бородэй запустыв бороду, як лопату. Горск Бяроз. БАРАН м. Прылада, на якой вяжуць ніты. Пазыч мне бырына, хачу звізаць ніты. Моханава В.-Дзв. БАРАН м. Рубанак з дзвюма ручкамі. Ты мне паможаш габляваць бараном доскі? Моханава В.-Дзв. БАРАНЫ мн. Два тоўстыя брусы, якія замяняюць палазы і капылы ў санях. Я зрабіў сані на баранах. У такіх санёх німа капылоў і надаўбняў, а е толькі два тоўстыя брусы. На такіх санях мы возім зімой салому і бярвення. Навасёлкі Свісл. БАРБУХА ж. Божая кароўка. Барбуха-барбуха, гарэлае бруха! Ці пень, ці калода? Якая заўтра пагода? Як дошч, дык сядзі, як пагода — ляці. Заазер'е Віл. БАРКАН м. Агароджа з бярвення. Зрабіў баркан коло хаты з тонкіх дэрэвін. Бастынь Лун. БАРЛОГА ж. Бярлога. Мядзьвець спіць у барлозі. Свіня насіла сабе салому ў барлогу. Паляцкішкі Вор. БАРМУХА ж. Цура. Я азяла вады, пасаліла, накрышыла туды хлеба, заправіла алеем, лучком і зрабіла сабе бармуху. Навасёлкі Свісл. БАРМУШКА ж. Памянш. ад бармуха. У ваду накрышыла кавалачкі чорнага хлеба, заправіла посным маслам, нарэзала цыбулі і пасаліла, вот гэта і бармушка. Навасёлкі Свісл. БАРСТВАВАЦЬ незак. Жыць добра. Ну, ён цяпер барствуіць, у яго ўсяго ёсць — і хлеп і да хлеба. Моханава В.-Дзв. БАРЫЛА (борыло) н. Бочачка для напітку. Борыло ровнэ тром вэдрам воды. Борыло дэрэвяное, с обыдвых бокэў дно і збоку дірочка. Бастынь Лун. БАРЫЛКА ж. Тое, што і барыла. Пывборылкі развіла квасу хмэльного і закрыла борылку. Бастынь Лун. БАРЫЛЦА (борылца) н. Драўляная пасудзіна на мёд. Падгледеў пчол і накочаў борылца мэду. Бастынь Лун. БАСТАНЫ толькі мн. Печыва з мукі і льнянога семя. Бастаны пэклы із мукы і ільненого семня добоўлялі. Бастаны моцна смачны. Горск Бяроз. БАСЬ-БАСЬ-БАСЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць ягнят. Міратычы Кар. БАЎКУНЕЦ (боўкунэц) м. Ярмо. Вола золыгать і ў боўкунэц запрагать. Бастынь Лун.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁