ЧЫШЧЭЙШЫ прым. Чысцейшы. Дай рушнік яму чышчэйшы. Шкураты Браг.
ЧЭЛЕПЫ толькі мн. Сківіцы. Зубу вурваў, аж чэлепы баляць. Тульгавічы Хойн.
ЧЭЛЮСЦІ (чэлюсьці) толькі мн. Чалеснікі. Оля, полымя б'е аш у чэлюсьці, дровы сухія. Навасёлкі Свісл. Вываліліся чэлюсьці ў печы. Барыскі Лаг.
ЧЭНБАР (чэнбэр) м. Чабор. Чэнбэр росте по борэх і по горэх. Бастынь Лун.
ЧЭПЧЫК м. Сала каля кішок. Ты адарвала чэпчык ат кішок кабана ці не? Барыскі Лаг. Одорві чэпчык ад кішок. Бобрыкі Петр.
ЧЭРАВІНА ж. Чэрава. У чэравіне мучацца, а як вурасьцеш — навучасься. Шкураты Браг.
ЧЭРАДА ж. Чарада, статак. Прывялі стадніка ў чэраду. Шкураты Браг.
ЧЭРАНЬ м. Вожаг. Паламаўсё ў вілох чэрань. Зрабі бярозавы чэрань, трэбо насадзіць вілкі. Навасёлкі Свісл.
ЧЭРВЕЦ м. Чэрвень. Прышоў чэрвец, многа чарвей. Паляцкішкі Вор.
ЧЭРКАЦЦА незак. Ківацца. Чэркаецца зуб, чэркаюцца зубы. Бастынь Лун.
Ш
ШАДУХА ж. Сівец. Шадуха такая густая: яе ні скаціна, ні каса ні бярэць. Якубова Рас.
ШАЛАЦЦА (шылацца) незак. іран. Бадзяцца. Дзе гэта ты цэлы дзень шылаўся? Моханава В.-Дзв.
ШАЛЕПАЎКА (шолеповка) ж. абразл. Расцяпа. Посодыла бульбу пуд ліпою, а вона у травэ постэкала, от шолеповка баба. Горск Бяроз.
ШАЛЕСТУНЫ (шэлестуны, шалястуны) толькі мн. Шамкі. На коня накладают шэлестуны, ак едут у сваты. Азарычы Пін. Малады паехаў да шлюбу пат шалястунамі. Шалястуны зьвіняць, малады едзе да маладой пат шалястунамі. Навасёлкі Свісл.
ШАЛІНОЎКА (шаляноўка) ж. Шарсцяная хустка без узораў. Шаліноўка гладка, у яе німа цьвятоў, як у тараноўкі, екая мае цьветы. Бобрыкі Петр. Купіла сабе шаляноўку. Добрая шаляноўка красівая, добра на галаву завязаць. Вострава Маст.
ШАЛОТАЦЬ (шолотыты) незак. Балбатаць. Што ты шолотыш обы-шчо, пэрэстань шолотыты. Горск Бяроз.
ШАЛУПКА ж. Шкарлупіна яйца. У яйцы тоненькая шалупка. Стайкі Барыс.
ШАЛУХА (шэлуха) ж. Луска. Рыба нэ свэжа, шэлуха нэ облазэ. Горск Бяроз.
ШАЛУХА ж. Адходы пры апаланні круп, зерня. Палола крупы, а шалуха ляцела. Заазер'е Віл.
ШАЛЬБАБОНЫ мн. Фасоля. Пасадзіла шальбабоны, будзіць на ўсю зіму варыць суп. Ністанішкі Смарг.
ШАЛЯ ж. Шалік. Купіла шалю на шыю. Бастынь Лун.
ШАЛЯХТАЦЬ (шэлехтаті) незак. Казытаць. Я боюс шэлехту. Я не буду шэлехтаті. Бастынь Лун.
74 👁