Старонка 197
◀ / 210 ▶
ЧУХО'ТКА ж. Кароста. У яе е чухотка, бо яна дужо чухаецца. Навасёлкі Свісл. ЧУ'ХРЫЦЦА незак. Чухацца. Што ты чухрысса? Бастынь Лун. ЧУ'ХРЫЦЬ (чу'хрыты) незак. Чухаць. Што-то мне свэрбыт спына, чухры во гэ. Горск Бяроз. ЧУ'ЧКА ж. Сустаў. Зьбіла чучку на руцэ. На руцэ на пальцы е чучка. Міратычы Кар. Пастукаў чучкамі пальцаў па стале. Сімакава Кар. ЧУ'ЧКІ мн. Брускі, да якіх прымацоўваюцца драбіны ў возе. Накладі пліскі на чучкі вэза. Бастынь Лун. ЧУЧУ'К м. Ручка на кассі. Ссунуўся чучук з месца, нада закрапіць на касільні. Саланое Жлоб. ЧУ'ШКА ж. Неахайная жанчына. Чушка ты, як табе ня стыдна так хадзіць? Чушка, ты памыла п свае лойны і надзела чысьцінькая. Моханава В.-Дзв. ЧХАЦЬ незак. Шугаць (пра полымя). Полань чхая дужа, аш страшна, кап не загарэлася сажа. Якубова Рас. ЧЫБУРА'ХНУЦЬ зак. іран. Добра лупцануць. Злавіў яго ў яблаках і добра яму чыбурахнуў па сьпіне. Моханава В.-Дзв. ЧЫГУ'НКА ж. Поезд. Набрала чыгунка пэску і повэзла. Чэловэк сідіт у чыгунцы, дай крутіт. Бастынь Лун. ЧЫ'КАЛАДКА (чы'колодка) ж. Каленца (у сцябле). У соломіне е чыколодка, і нэ одна, а несколько. Азарычы Пін. ЧЫКРЫ'ЖЫЦЬ незак. Рэзаць на кавалкі. Я буду чыкрыжыць сала і склыдаць у дзежачку, і саліць. Моханава В.-Дзв. ЧЫНАВА'ТНЫ прым. Вытканы ў чатыры панажы (пра палагно). Із чыноватного полотна пошыла собэ попуца. Чыноватнэ полотно выткала у штыры поножэ. Горск Бяроз. ЧЫНІ'ЦЬ незак. Вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа. Возьмі метлу і ідзі чыніць жыто, бо трэ іссунуць у ворах, а тоды буду его веіць. Бобрыкі Петр. ЧЫНО'ЎКІ мн. Дзве перавязаныя тонкія дошчачкі, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы ў кроснах. Адсунь да задняга навоя чыноўкі, кап было добрае зева. Моханава В.-Дзв. ЧЫНЫ' (чынэ') толькі мн. Месца перакрыжавання нітак асновы ў кроснах пры тканні. Дошчачкі закладаім у чынэ. Розачкі ў чынах, кап ня спуталіся ніткі асновы. Паляцкішкі Вор. ЧЫ'СЛІНА (чы'сьліна) ж. Тры ніткі, якія ўваходзяць у пасму. Снавала кросна ў трынаццаць чыслін. У адной пасьме дзесяць чысьлін. Паляцкішкі Вор. ЧЫ'СЛІНКА (чы'сьлінка) ж. Памянш. ад чысліна. Чысьлінкі падлічыла ў чынах. Паляцкішкі Вор. ЧЫ'СНІЦА (чы'сьніца) ж. Тое, што і чысліна. У чысьніцы тры ніткі. Дзесяць чысьніц, то пасмо. Азарычы Пін. ЧЫ'СЦІЦЬ (чы'стіті) незак. Кастрыраваць, пакладаць. Надо мэркіцуна чыстіті. Бастынь Лун. ЧЫ'СЦІЦЬ незак. Скрэбці. Пайду чысьціць бульбу на вячэру. Дрэнна чысьціш бульбу. Заазер'е Віл. ЧЫ'ХАВІЦА (чы'ховіца) ж. Чых. Напала на мэнэ чыховіца. Бастынь Лун. ЧЫ'ХАТКА (чы'хотка) ж. Тое, што і чыхавіца. У ёго сільная чыхотка, вэн дужэ простудывса. Азарычы Пін. ЧЫ'ХАЎКА ж. Тое, што і чыхавіца. Чыхаўка як нападзець, дак я аш пітнаццаць разоў чыхну. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 210 ▶