ЧА'Ш КА III ж. 1. Высечаная ў бервяне выемка для другога бервяна пры будове. Трэба вырубіць у ніжнім i верхнім броўнах чашкі для вугала, для злучэння браўна з браўном. Ністанішкі Смарг. 2. Выемка ў крокве. Вурубіў добрые ў крокву чашкі. Бобрыкі Петр. ЧА'Ш НІК (ча'шнык) м. Шафер. Чашнік дэржыт вэнца над молодым. Азарычы Пін. От молодого до молодой едут чашныкы І свахы. Горек Бяроз. За маладым чашнікі едуць, а за маладой друшкі. Навасёлкі Свісл. ЧАШ У'ИКА ж. Пасма нітак, якая навіта на клубок. Навіла велькія чашуйкі на клубок, што яны іссыпаюцца. Міратычы Кар. ЧАШ УЯ' (чэшуя') ж. Перхаць. Вэльмы мнэго чэшуі у голова. Горек Бяроз. ЧА'ШЧА ж. Ігліца. С сасонкі сыпіцца чашча. Як многа чашчы насыпалася пат сасонкай. Вароніна Рас. Чашча сыпіцца з ёлкі. Много пат ёлкай чашчы. Сяляўшчына Рас. ЧВА'РТАК м. Чацвер. Чварты дзень у тыдні — чвартак. Паляцкішкі Вор. ЧВЕ'РЫЦЬ (чвэ'рыть) незак. Злаваць. Не трэбо его чвэрыть. Пэрэстань чвэрыті собаку. Бастынь Лун. ЧВЕ'ЛІЦЬ (чвэ'літь) незак. Цвяліць,- Пэрэстань ты дітя чвэліть. Бастынь Лун. ЧВЯ'КНУЦЬ зак. Ударыць кулаком. Вот як чвякну, тады будзіш знаць, як языком малоць. Вадва В.-Дзв. ЧВЯ'ЛЩ Ь незак. Жаваць, чвякаць. Чвяліць, як ні сваімі зубамі, што корова. Якубова Рас. ЧЛУ'НАК м. Сустаў. Уверадзіла члунак на пальцы, што сагнуць не магу, баліць. Міратычы Кар. ЧО'СКА ж. Металічная шчотка для абдзірання лёну. Першы рас лён абдзірала на чоску, а потым часала на сьвіную шчэтку. Калодзішчы Мін. ЧО'УШ К м. Чаўнок. Бяры цэлку i садзі ў чоўнік i ччы. Шкураты Браг. Улозісыла ў чоўнік цэўку i буду ткаті. Бастынь Лун. ЧО'ХЛЯ ж. Малярыя. Чохля затрэпала гладко, I чоловэк умэр. Горек Бяроз. ЧО'ХРАЦЬ (чо'храті) незак. Свярбець. Короста, коростовые рукі дужэ чохраць. Бастынь Лун. ЧУБ м. Касмык травы, пакінуты пры касьбе. Покоса выкосыв, а чуб оставса травы. Азарычы Пін. Як ты пакасіў кепска, як глянеш — адны чубы стаяць. Дзюблеўшчына Маладз. ЧУ'БА ж. Рог у торбе, да якога прышываецца почапка. Таракі пашыла, нада прышыць ік торбе за самую чубу. Шкураты Браг. ЧУ'ЙКА ж. Армяк; доўгая верхняя мужчынская І жаночая вопватка без падкладкі. Надзень чуйку на кажух, а то пойдзе хале'па, І намокне кажух. Шкураты Браг. Чуйка длінная, яе шыюць з каштанам І надзяваюць на кажух. Ністанішкі Смарг. ЧУЛЕ'ЙКА ж. Камізэлька на цёплай падкладцы. Чаго ты так ідзеш, надзень чулейку. Чулейка на ваце i без рукаў, пахожэ на жалетку. Шкураты Браг. ЧУРБА'К м. Тоўстае палена. Ляжыць чурбак бярэзіны, трэба яго разрэзаць на дровы. Якубова Рас. ЧУРБА'Н м. Тое, што І чурбак. Парэзыў бярозу на чурбаны, а цяпер буду калоць на дровы. Якубова Рас. Разрэзаў пішнякі на чурбаны. Сяляўшчына Рас
Дадатковыя словы
уика, халепа, чвеліць, чверыць, чвякнуць, чвялщ, чоска, чоуш, чохраті, чуба
3 👁