ЦАПЛЯК м. Лядзяк. Вясна прышла, цаплякі вісяць на страсе. Паляцкішкі Вор.
ЦАПОК (цэпок) м. Лёстка ў лесвіцы. Вэльмі у дробынэ густыя цэпкы, нычого ступаты. У дробынэ два білэ і одынадцать цэпкыв. Зовом і одэн цэпок. Горск Бяроз.
ЦАПОК м. Жэрдка ў ёўні, на якую насаджвалі снапы для сушкі. У ёўні былі цапкі. На цапкі садзілі дабро і лён сушыць. Я ўжо адзін цапок лёну выняс і зьмяў. Старонка Асіп. Вытапіў асець і насадзіў лёну дзесяць цапкоў сушыць. Моханава В.-Дзв.
ЦАПОК м. Кабылка ў нітах. Вуніціўся цапок у ніту, думаю наніціць. Цапкі моцныя ў ніту. Жахавічы Маз.
ЦАПОК (цэпок) м. Кіёчак ў нітах. Цэпок — гэта частка ніта, у ніту 4 цэпкі. Короткі цэпок у нітох. Азарычы Пін.
ЦАЎЁ н. Грабільна. У граблях — цаўё. На канцы цаўя брусок набіты, а ў брусок убіваем кляцы. Паўлавічы Клім.
ЦА-ЦА-ЦА выкл. Ужываецца, калі падзываюць парасят. Барыскі Лаг.
ЦАЦКА ж. Паз. Дошка-дваццатка кладзецца ў цацку, калі робім двайныя дзьверы. Міратычы Кар.
ЦАЦЭНЬ м. Печыва з хлебнага кіслага цеста. Адкінь ад хлебнага цеста і сьпячы цацэнь. Ваўкавічы Тал.
ЦВАНЫЙ прым. Разумны. Вон цваный, усе добра ведае. Горск Бяроз.
ЦВІГЕЛЬ (цвыгэль) м. Цвікля. Трэбо ўшыті ў рукавы цвыгэль. Азарычы Пін.
ЦВІКАЛКА (цьвіколка) ж. Тое, што і цвігель. У сорочку пуд мышку трэбо ўшыць цьвіколку. Бобрыкі Петр.
ЦВІКЕЛЬ (цвыхель) м. Тое, што і цвігель. Цвыхель пуд рукою, а густовка на плечку ушываласа. Горск Бяроз.
ЦВІКЛІК (цвыхлык) м. Тое, што і цвыгель. Трэбо у сорочку пуд мышкы цвыхлык ушыты. Горск Бяроз.
ЦВІЛО н. Дзяржанне качаргі. Паламалосё цьвіло ў качаргі. Нада зрабіць цьвіло да качаргі. Міратычы Кар.
ЦЕГА-ЦЕГА-ЦЕГА выкл. Ужываецца, калі падзываюць гусей. Касталомава В.-Дзв.
ЦЕГЦІ незак. Цягнуць. Прыв'яжу ік страле колоду, коб легчэй було цегці воду. Бобрыкі Петр.
ЦЕЛЕШ (цэлеш) м. Тоўстае кароткае палена. Адрэзалі ад палена целеш і будам колоць на дрова. Бобрыкі Петр. Іды посэчы цэлешы на дрова. Азарычы Пін.
ЦЕЛІЗНА (цілізна) ж. Агрэх. Вот пыраў поля, сколькі пакінуў цілізён. Якубова Рас.
ЦЕЛЬБУХІ толькі мн. Вантробы. З карову, кабана сьняла падчаровак і вупусьціла цельбухі ў начоўкі. Шкураты Браг. У кабана велькія цельбухі. Жахавічы Маз.
ЦЕЛЯ-ЦЕЛЯ-ЦЕЛЯ выкл. Ужываецца, калі падзываюць цяля. Міратычы Кар.
ЦЕЛЯЧЫНА ж. Цяляціна. Целячына дарагая на базары. Жахавічы Маз.
ЦЕПКА ж. Вейка. У яе красівыя цепкі, бальшыя і густыя, што і воч ні бачна. Якубова Рас.
ЦЕПЛІЦЬ незак. Ацяпляць. Кічкамі цеплюць восець і сушаць лён. Шкураты Браг. Пайду цепліць асець. Моханава В.-Дзв.
74 👁