Старонка 185
◀ / 210 ▶
УЧЫ'ПА ж. Шнурок, якім перавязваюць пасмы асновы ў чынах (матуз, шнурок). Я пасмы пірывізала ўчыпай. Пасмы палічыла і выцігнула ўчыпу. Касталомава В.-Дзв. УШВА'РАК м. Кавалак палена. Харощая палена, харошы і ўшварак. На што-небудзь адразаюць палена, а кусок астаецца, вось ета і е ўшварак. Шкураты Браг. УШПІЛІ'ЦЬ незак. Сцебануць. Я каню так ушпіліў дрытыванкай, што ён ныўскачкі паляцеў. Моханава В.-Дзв. УШУ'ЛА ж. Шула (у варотах). Бягун прыкрапляецца ік ушулі. У варотах згніла ўшула. Шкураты Браг. УЮ'ШКА ж. Юшка. Закладзі комін уюшкай, а то гром грыміць. Моханава В.-Дзв. Ф ФА'ЙНА (фа'йно) прысл. Прыгожа, хораша. На табе сукенка ляжыць файна. Моханава В.-Дзв. ФА'ЙНЫ прым. Прыгожы. Ён маліц файны. Сяляўшчына Рас. ФАРТО'Н м. Франтон. У канцы хаты зыбіваюць фартон. Вароніна Рас. ФУТРЫ'НА ж. Шуфляда акна. Уставіў футрыну, буду ў футрыну уставляты раму окна. Горск Бяроз. Х ХАБО'ТНЯ ж. Рыбалоўная снасць у выглядзе конусападобнай пляцёнкі з тонкіх лазовых пруткоў, якую ставяць на рэчцы ў неглыбокіх месцах. Учора вечарам, як цёмна стала, пашлі чужыі хаботні трасьці. Хабоцінь пяць вытраслі. Хаботні дзелаім з лазы. Хаботні ставім на рэццы нанач. Моханава В.-Дзв. ХАВУ'ТНАЕ (хову'тное) н. Сухастой. Сухопостой, то мы зовэм ховутное, вонэ нэгодзяшчэ на хату. Бастынь Лун. ХАДЖА'ІН (ходжа'ін) м. Гаспадар. Ходжаін вілкамі накідае гный на вэз. Бастынь Лун. ХАДЖА'ЙКА (ходжа'йка) ж. Гаспадыня. Ходжайка гный рострасае. Бастынь Лун. ХАДУ'ЛЬКА ж. Прыстасаванне, у якім дзеці вучацца хадзіць. Пастаў дзіця ў хадульку, хай трохі пабегае. Тульгавічы Хойн. ХАДУ'Н м. Тое, што і хадулька. Зрабіў хадун, кап дзіця вучылася хадзіць. Моханва В.-Дзв. ХАДУ'ШКА ж. Тое, што і хадулька. Дзіцё пачынаіць хадзіць, нада зьдзелаць хадушку, хай у хадушцы вучыцца хадзіць. Сяляўшчына Рас. ХАЙЛУ'ПКА ж. Халупа. У міне була хайлупка маленька. Бастынь Лун. ХАЛА'Н (хола'н) м. Капрыз. От, колы до ёго холан прыдэ, тоды ныц нэ зробыш, покы вон нэ пройдэ сам. Ты нэ холоныс, а то тётка напысала про твое холаны. Горск Бяроз. ХАЛАНІ'СТЫЙ (холоны'стый) прым. Капрызны. Ох, вон і холоныстый, шчо хочэ, то і робіт. Горск Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 210 ▶