БАБА ж. Плашка, якую кладуць на сані і саначкі пры перавозцы доўгага і тоўстага бярвення. На падсанкі і на капылы кладуцца бабы, коб не поломаліс пыдсанкі, колі кладуть бэрвэно. Бастынь Лун.
БАБАВІЦА (бобовіца) ж. Мука з бобу. Бэб посоділі, вырос, і з бобу намололі бобовіцы. Бастынь Лун.
БАБАВЯНІСКА (бабавяніско) н. Лісты, сцяблы бобу, бабоўнік. Ат жары бабавяніско вянё. Міратычы Кар.
БАБАВЯННЕ (бабавянё) н. Тое, што і бабавяніска. Бабавянё добраё, а які будзя боп — невядома. Міратычы Кар.
БАБАЧКА (бабочка) ж. Трыпутнік. Найды бабочку, одорвы лыстыну і приложы до раны. Горск Бяроз.
БАБЕШАЧКА ж. Гестка. Мама, пашый мне кохтачку з бабешачкай. Шкураты Браг.
БАБКА (бапка) ж. Тое, што і бабачка. Бапка расце па дарозі. У бапкі шырокі лісток. Да скулы прылажы бапку. Навасёлкі Свісл. Во, якая бапка вялікая. Нарвала бапкі, буду парыць і піць. Паляцкішкі Вор.
БАБКА (бапка) ж. Белая булка з разынкамі. Я спякла аж дзьве бапкі с разынкамі на вялікдзень, хай дзеці ядуць. Міратычы Кар.
БАБКА ж. Прывязка для прымацоўвання біча да цапільна. До цопільна трэбо прывязаті бабкою біча. Азарычы Пін.
БАБКА ж. Калодачка на падсядзёлку. У кульбацы на вэрху е двэ бабкі. Праз гэты бабкі прасмыкают пасак і прыв'язывают до аглоблі. Паламаласа бабка у кульбацы, трэбо зробіті новую. Азарычы Пін.
БАБКА (бапка) ж. Страказа. Бабак많 много лятая каля рэчкі. Старае Сяло.
БАБКА ж. Тое, што і баба. На капулы надзяюцца бабкі, а на бабкі кладуць калоды, тоўстае бярвенне. Шкураты Браг.
БАБКА ж. Канцы сіта, якія замацоўваюцца абручом. З лык спліла сетку, а цяпер нада прыкрапіць бапку к абічэйкі рэшата. Вароніна Рас.
БАБКА (бапка) ж. Кавалачак дрэва з дзірачкай, куды ўстаўлен верхні канец млёна. Здзелаў новую бапку ў жорны, уткнуў млён у бапку, а цяпер буду малоць. Навагрудак Навагр.
БАБОВІСКА (бобэвіско) н. Поле, на якім рос боб. Трэбо тэпэра узораті бобэвіско. Бастынь Лун.
БАБЧЫЦЦА (бапчыцца) незак. Скручвацца. Нітка бапчыцца, і ня ўдзець у вірок, крутая пража. Ваўкавічы Тал.
БАВЕТ (бовэт) м. Гестка. Пошила коптана з бовэтом, а до бовэта пришила ковнэра. Азарычы Пін.
БАВУЛЬНІЦА ж. Баваўніца. Купіла бавульніцы і буду снаваць на спадніцы. Бавульніца дарагая. Моханава В.-Дзв.
БАГАН м. Багун. Баган расцець у балоці, ат багана страшна баліць галава. Моханава В.-Дзв.
БАГДАНЕЦ (быгданец) м. Байструк. Йіна радзіла быгданца ў дзеўках. Моханава В.-Дзв.
БАГНАВЫ прым. Грузкі. От багнаво балота, трасецца, аш ногі гразнуць, у багнаво можна ўляцець і не вылесці. Міратычы Кар.
БАГНО н. Багун. Багно і корова нэ ест, і змея утэкае, бо воно смэрдыт. Горск Бяроз.
88 👁