Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
АЧКО н. Пістон у чаравіках. Купіла шнуркі, усунула ў ачко і зашнуравала чэрэвікі. Азарычы Пін. АЧОПІСТЫЙ прым. Брухаты. Баба ачопістая, чуць валюхаіць. Сяляўшчына Рас. АЧЧЫМ м. Айчым. Аччым у его дужа добры, любіць Васілька. Тульгавічы Маз. АЧЭП (очэп) м. Бервяно ў зрубе над прасненкамі, над вокнамі і пад дзвярамі. На вокны і застэнок кладэмо очэпы. Гэты очэп короткі. Бастынь Лун. АЧЭПКА (очэпка) ж. Почапка. Пороалас очзпка у вэдрэ. Бастынь Лун. АШАКІ (ошакі’) толькі мн. Астаткі пасля прасейвання мукі. Я высеела много ошакоў. Бастынь Лун. Апалола крупы, а ашакі замішала курам. Моханава В.-Дзв. АШАЛОТАК м. зневаж. Ненармальны чалавек. Што ты з ім гаворыш, ён жа ашалотак, нічога не разумея. Міратычы Кар. АШКІР выкл. Ужываецца, калі адганяюць авечак. Ашкір, куды! Барыскі Лаг. АШКІРА выкл. Тое, што і ашкір. Заазер'е Віл., Моханава В.-Дзв. АШКРАЎКА (ошкра'ўка) ж. Абрэзак матэрыялу. Кроіла сукенку і многа ошкравак зысталос. Бастынь Лун. АШЛАП I (ошла'п) м. Ачэп. Положылі ошлапу, а цепер, гэ, будом крокву ставіць на ошлапу. Бобрыкі Петр. Буду лажыць ашлапы і ставіць кроквы. Сяляўшчына Рас. АШЛАП II м. Край дарогі. Едзь ашлапам, а то ў яму пападзеш. Бярыся ашлапам, а то ў калюжыну заедзеш. Шкураты Браг. АШЛАПІЦЬ зак. іран. Знайсці. Дзе ён такую-етакую ашлапіў: і як жонка кепская, і як маці. Шкураты Браг. АШЧАВЕЦЬ (ошчэвэ’ты) зак. Пракіснуць. Тэпэр тэпло, молоко постояло і ошчэвэло, і нэ смачное есты. Горск Бяроз. АШЧАЎЛЕНЫЙ (ошча’вленый) прым. Кіслы. Хлеб ошчавленый — ето дужэ пэрэкіс. Бастынь Лун. АШЧЭП (ошчэ’п) м. Тое, што і ачэп. У зрубі над вокнамі і двэрамі кладуцца ошчэпы. Ужэ одін ошчэп положыв на стену. Бастынь Лун. АШЫШ выкл. Ужываецца, калі адганяюць курэй. Казлы Міёр., Лешня Кап., Моханава В.-Дзв. Заазер'е Віл. Ашыш! Арол вас задзяры! Мнюхі Міёр. АЮСЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць свінней. Моханава В.-Дзв., Заазер’е Віл., Барыскі Лаг. Аюсь у поля! Бярозкі Хоц. АЮЦ выкл. Тое, што і аюсь. Заазер’е Віл., Сяляўшчына Рас., Якубова Рас., Моханава В.-Дзв. Б БАБА I ж. Брус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі. Шворан праходзіць прас бабу і вось. Баба ляжыць на восі, у бабу заганяюць ручкі для драбін. Барыскі Лаг. БАБА II ж. Саха калодзежнага жураўля. Паламаласа баба ў калодзезі, трэбо новую бабу паставіць. Навасёлкі Свісл. У калодзісю згніла баба. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁
 ◀  / 210  ▶