ТРОСТКА ж. Тое, што і трасціна. У бэрдовы поломалас тростка. Горск Бяроз.
ТРУБКА (трупка) ж. Калодка (у коле). Добрую дубовую трупку зрабіў для кола. Барыскі Лаг. Ехаў на калёсах, дак аш па трупкі гразі па дарозі. Мнюхі Міёр. Пылымалася трупка ў пакаце. Моханава В.-Дзв.
ТРУБКА ж. Месца ў сцябле, адкуль выплывае колас. Жыто ўжэ ў трубках, усыпаецца. Бобрыкі Петр.
ТРУБКА ж. Цвёрдая частка пяра. Вурвала пяро із крыла з м'ясам і трубкаю, а трубка тоўстая-тоўстая. Шкураты Браг.
ТРУБКА ж. Дэталь калаўрота — жалезны шпень з адтулінай, праз якую праходзіць спрадзеная нітка, перш чым яна пападае на шпульку. Кап пычаць прасьці, нада шпульку надзець на трупку, прывіньціць шпульку лютэркай і трупку удзець у мальчэк. Суднікі В.-Дзв.
ТРУБЛАТЫ прым. Чалавек, у якого тоўсты жывот. Пашоў Нупрэй трублаты. От трублаты, чуць ідзець. Вадва В.-Дзв.
ТРУБЛО н. Чэрава. У каровы ачопістая трубло. Ну і трубло бальшоя ў каровы. Сяляўшчына Рас.
ТРУПЕХЛІНА ж. Парахня. Хата мыя трупехліна, ў ёй няможна жыць, нада думаць, кап пыставіць новую. Моханава В.-Дзв.
ТРУПЕХЛЫ прым. Спарахнелы, гнілы. Падаконнік у хаці трупехлы зусім, нада новы пыставіць. Моханава В.-Дзв.
ТРУПЕХНУЦЬ незак. Гніць. Нада дрова палажыць пат страху, а то яны пачнуць на даждзі трупехнуць, калі будуць ліжаць тут. Моханава В.-Дзв.
ТРУСІЦЬ незак. Трэсці. Чало чынілі ў кудзелю і пралі, а зрэб'е трусілі на верэцено ды ў кудзелю і пралі. Бобрыкі Петр.
ТРУСКІЙ прым. Дрогкі. Дужа труская дарога, аж зубу трамцяць. Шкураты Браг.
ТРЫБЛАТЫЙ прым. Пузаты. От кэнь трыблатый, большый бэбэх. От корова трыблата. Бастынь Лун.
ТРЫБУХАЧ м. абразл. Пузаты чалавек. Трыбухач гэты так многа есць: што ні дай, усё з'есць. Моханава В.-Дзв.
ТРЫМКАЦЬ незак. іран. Іграць (на музычным інструменце). Калі ня ўмееш іграць, дак і ня трымкай. Моханава В.-Дзв.
ТРЫСНІК м. Трыснёг. Трысьнік жнём, сушым і зімой даем карові. Сяляўшчына Рас.
ТРЫСЦЕНАК м. Трысцень. Я да сваей хаты прыбудоўваць буду трысьценак, а то хата мылая, а сім'я быльшая. Моханава В.-Дзв.
ТРЫСЦІЦЬ незак. Злучаць дзве ніткі разам і навіваць на клубок. Пазыч мне юрка, буду трысьціць ніткі на клубок і сучыць. Мнюхі Міёр. Трысціла адну суконную нітку, а другую зрэбную, буду сучыць і візаць панчохі. Моханава В.-Дзв.
ТРЭБА ж. Ляда (месца, дзе высечаны лес). Вырубалі лес, а трэбу погоралі, шчо б не було пожару. Горск Бяроз.
ТРЭПАЧКА ж. Трапло. Трапаў трэпачкою лён, і много адышло валу, полез лён. Горск Бяроз.
ТРЭПЫ мн. Басаножкі. Купіла собэ трэпы. Летом добрэ будэ носыты. Горск Бяроз.
ТРЭСЦІ незак. Раскідваць (гной). Трэба іці гной трэсьці. Моханава В.-Дзв.
74 👁