ТАВАР м. Фабрычная тканіна. Набрала тавару і пашыла сабе каптан. Купіла тавару на ссыпку і ўсыпала курачоё пёр'ё. Міратычы Кар.
ТАГДЫ прысл. Тады. У мене було тогды уроішчэ. У ладцэ жмень пяць, шэсь, тогды еты ладкі зьбіраем і вяжам сноп. Кросна трэбо вуроўноваць, тогды ены роўна навіваціьмуцьмуцца. Бобрыкі Петр. Як одін раз чэшацца на грэбэнэ лён, тогды зовут просто ляніца. Азарычы Петр.
ТАГДЫ-СЯГДЫ прысл. Тады-сяды. Тагды-сягды ў сына бываў. Касталомава, Моханава В.-Дзв.
ТАКАЎНЫЙ (токоўный) прым. Гразкі (пра балота). Гразкэе булота, токоўные булота, можно ходіть. Токоўнэ булото, можно по ім ходіть. Бастынь Лун.
ТАКЕЕ займ. Такое. Чаго ты плачэш, што такее? Тульгавічы Хойн.
ТАЛАЛУЙ м. Дуркаваты чалавек. Што вам гэты талалуй брэша? Ён жа нічога не знаіць. Вадва В.-Дзв.
ТАЛАХАЦЬ (толохаты) незак. асудж. Балбатаць, малоць языком. Пыйдэ на гуліцу і толохае езыком бэз толку. Горск Бяроз.
ТАМА прыс. Там. Тама я его віділа. Бастынь Лун.
ТАМАКА прысл. Тое, што і тама. Тамака, у прыскрынку, возьмі клубок. Бастынь Лун.
ТАМБУРАК м. Кручок для вязання. Купіла тамбурак, буду карункі візаць. Касталомава В.-Дзв.
ТАМБУРКА (танбурка) ж. Тое, што і тамбурак. Дай мне сваю тамбурку візаць. Сяляўшчына Рас. Танбуркай вяжуць канурkі. Ваўкавічы Тал.
ТАПАРЫСКА (тапарыско, топорыско) н. Тапарышча. Тапарыска ўжэ гатова, можна сякеру насадзіць. Паляцкішкі Вор. Паламалосё тапарыско ў сакеры. Міратычы Кар. Зрабі тапарыско да сакеры. Навасёлкі Свісл. Топорыско сырэе, трэбо высушыты, а тогды насодыты сокэру. Горск Бяроз.
ТАПІЛА (топіло) н. Невялікі вадаём, у якім летам вада не высыхае. Там за городамі е топіло. Гоні коров до топіла, хай нап'юцца. Небольшое топіло, а вода летом не высыхае. Бастынь Лун.
ТАПІЛА (топіло) н. Багна. Топіло — дужэ страшнэ место: як станеш, так і пошов на дно. Чэго ты туда полез, там топіло суплавное, утопісса. Бастынь Лун. Не йдзі туды, а то тапіло засосе. Тульгавічы Хойн.
ТАРАБАЙКА ж. іран. Балаболка. От тарабайка, усё тарабаніць і тарабаніць сваё. Як у ее язык не забаліць. Тульгавічы Хойн.
ТАРАБАНІЦЬ незак. іран. Балбатаць. Гэта тарабайка многа без толку тарабаніць языком. Тульгавічы Хойн.
ТАРАДЫНКА (тородынка) ж. Жалезны хамуцік, які замацоўвае перадок воза. Суголовок прыкрэпляецца тородынкамы до осэ. Горск Бяроз. Тарадынкі ўтрымліваюць падушку, узавалак і ось. Вострава Маст.
ТАРАДЭЙКА м. і ж. Старая рэч. Оля, ня руш гэтого тарадэйка, а то ен муршавы, разваліцца. Навасёлкі Свісл.
ТАРАДЭЙКА м. і ж. асудж. Балаболка. Што ты слухаяш гэтай тарадэйкі, у яе ш толькі і работы, што бегаць па хатах і тарадэяць. Навасёлкі Свісл. А кінь ты, тарадэйка, тарадэіць языком. Гэты тарадэйка толькі і лапоча языком. Моханава В.-Дзв.
75 👁