Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
ТАРА'К м. Матуз, лямка. Таракі' пашыла, нада прышыць ік торбе, за самую чубу. Шкураты Браг. ТАРАНДА'С (тарында'с) м. Павозка з высокімі драбінамі для неравозкі сена. Мы сена возім у тарындасі. Вароніна Рас. ТАРАНТА'С (тырынта'с) м. Тое, што i тарандас. Запражы кыня ў тырынтис i паедзім за сенам. Моханава В.-Дзв. ТАРАЧЬГЦЬ (торочы'ті) незак. Многа раз гаварыць. Я ім торочыла, торочыла, коб зробылі уколы. Бастынь Лун. ТАРДЬГНКА (тырды'нка) ж. Жалезны абручык, які набіваецца на калодку кола. Сытэ тырдынка одэватэ на колодыцю. Дзмітравічы Кам. ТАРКАВА'НЬШ (таркова'ный) дзеепрым. Дзёрты. Клёцкі, таркованые на цёрку. Бастынь Лун. ТАРКАВА'ЦЬ (таркова'ті) незак. Драць (на тарцы). Таркооагі булбу на тарцы. Бастынь Лун. Буду тарковаць картоплю на тарку. Бобрыкі Петр. ТА'РКАЦЬ незак. Крычаць (пра гусей). Гусі таркаюць, есьці хочуць. Гусі таркаюць так: тыр-тар, тыр-тар, тыр-тар! Моханава В.-Дзв. ТАРО'ЛКА (тэро'лка) ж. Талерка. Була даўней у нас тэролка дужэ красіва, дэрзв'яна тэролка. Горек Бяроз. ТАРПА' ж. Прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа. Гумно разгараджвалася на торпы. У тарпу кладуць сена, жыта, грачыху. Ністанішкі Смарг. ТАРПЯ'НІСКА (торпя'ніско) я. Тарфянішча. Выкопалі тори, засталосё торпяніско. Бастынь Луп. ТАРЫ НО'УКА ж. Тонкая шарсцяная галаўная хустка з махрамі. Купіла собе хустку-тарыноўку. Тарыноўку носім толькі ў свята. У тарыноўцы красівыя цвяты. Бобрыкі Петр. ТАСАВА'ЦЬ незак. Разрыхляць зямлю ў градах. Граблямі з железными зубамі тасуюць ераткі на лук, буракі, гуркі. Міратычы Кар. ТАУКА'Ч (тыўка'ч) м. Драўляны гузік прадаўгаватай формы. Сынок, паглядзі, ці ўшыты тыўкач у штаны. Якубова Рас. Ушый таўкач у штаны. Касталомава В.-Дзв. ТАУКА'ЧЬЩ I (тыўка'чык) м. Памяшп. ад таўкач. Ушый мне тыўкачык у штаны, а то мне німа чым зашпіліць штаны. Моханава В.-Дзв. ТАУКА'ЧЫК II мн. Насеннік бярозы. Шчэ бяроза ні перацвіла, пупяшкі e, а як перацвіце, тады будуць таўкачыкі. Навасёлкі Свісл. ТАУШЧА'ЦЬ (товшча'ті) незак. Таўсцець. О гэ, вона товшчае. .Азарычы Пін. ТВАРО'Ж НІК м. Клінок (для вырабу сыру). Пашыла тварожнік, трэба сыр аджаць. Паўлавічы Клім. ТКА'ЛЬНЩ А ж. Ткачыха. Ткальніца ткала кроены. Жахавічы Маз. ТКА'ЛЯ ж. Тое, што i ткальніца. Наша ткаля многа палатна наткала. Старае Сяло Зэльв. ТКА'ХА ж. Тое, што i ткальніца. Добрая ткаха, выткала пяць губак пилатна.. Ністанішкі Вор. ТЛА-ТЛЯ'НА (тла-тля'но) прысл. Вельмі мокра, сыра. Вэчор, роса, воздух вогкый, туман І тла-тляно. Горек Бяроз. ТЛЯ'НА (тля'но) прысл. Сыра, мокра, туманна. На дворы росно, воздух вогкый, одэжа уся вогкая, туман i тляно у повэтры. Горек Бяроз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дэрзвяна, ноука, тарантас, таркаваньш, таркаваць, таркаць, таркованый, тарковаті, таролка, тарпяніска, тасаваць, таукач, таукачык, таукачьщ, таушчаць, ткальнщ, тляна, товшчае..азарычы, товшчаті, торочыті, тырынтас, тырынтйс
6 👁
 ◀  / 210  ▶