Старонка 174
◀ / 210 ▶
СЫРОЎКА ж. Самаробная цэгла. Нарабіў цэглы сыроўкі, хай схне на сонцы. Вострава Маст. СЫРЫЦА ж. Невырабленая скура. Пошыв собе чоботы з сырыцы, дак пятый год ношу. Бастынь Лун. СЫТА ж. Страва з цёртага канаплянага семя. Высушыла конопլі, потовкла іх, развэла на водэ — ето зовэм сыта. Бастынь Лун. СЫТЭ займ. Гэты. Сытэ порося худэе. Сытэ кунь худэй. Дзмітравічы Кам. СУХОТНЫЙ (сыхотный) прым. Вельмі худы. Ой, якій ён сыхотный, аж страшна глядзець. Шкураты Браг. СЭРЦА н. Стрыжань (морквы, дрэва і да т. п.). У сярэдзіні ў моркві ёсць сэрца. Сяляўшчына Рас. У моркві вялікае сэрца. Моханава В.-Дзв. Большое і беловатое сэрца ў моркві. Бастынь Лун. СЯВАК (севак) м. Сейбіт. Ужо на полі многа севакоў, жыта сеюць. Паляцкішкі Вор. СЯВЕЦ м. Тое, што і сявак. Сявец пашоў сеяць жыта. Якубова Рас. Сявец сея ячмень і авёс. Старае Сяло Зэльв. СЯВОК м. Сявенька. Насып жыта ў сявок, пайду сеець. Бобрыкі Петр. СЯДЛІСТЫ прым. З увагнутай спіной (конь). Але і сядлісты конь, сьпіна ўвагнутая ўніс. Навасёлкі Свісл. СЯДЛО н. Частка прасніцы, на якой сядзяць. У прасьніцы ёсь сядло, на што садзімся. Стайкі Барыс. У прасьніцы вускае сядло, дрэнна сядзець. Старонка Асіп. Пылымала сядло. Вароніна Рас. Пылымала ў праліцы сядло, німа як прасьці. Якубова Рас. СЯДУШКА ж. Прыстасаванне, у якім малое дзіця вучыцца сядзець. Пасадзі дзіця ў сядушку, што ты яго дзяржыш на руках? Моханава В.-Дзв. СЯДУШКА (седушка) ж. Гатунак фасолі. Ты прасіла ў мене квасолі, дак у мене седушкі трохі е. Дам табе седушкі, пасей сабе. Тульгавічы Хойн. СЯЛЬНІК (сельнік) м. Сяннік. Пошыла з дзеругі мешка на сельнік. Бобрыкі Петр. СЯЛЬНІК м. Пуня. Ідзі памажы сена злажыць у сяльнік. Сена налажыў поўны сяльнік. Шкураты Браг. СЯМЕННЕ (сямення, самення) н. Насенне. Пакінула гурка на сямення. Ністанішкі Смарг. Ільняное семя. Сьняла основу, а цяпер трэба запарыць сяменям, кап лепі ткалася. Паляцкішкі Вор. СЯРНІЧКІ мн. Запалкі. Сярнічкі атсырэлі, палажы іх на брыль. Вадва В.-Дзв. Т ТАБЛЯВАЦЬ (тэблеваты) незак. Свідраваць. Я дэрэвыну тэблевав тэбэлем. Зробыв тэблі і заколотыв іх у сценку. Горск Бяроз. ТАВАР (товар) м. Буйная рагатая жывёла (пераважна каровы). Погналі товар на овсяніско. Бастынь Лун. Велікая сьціжла ідзе товару. Бобрыкі Петр. Пастух жане тавар к лесу. Тульгавічы Хойн. На базары не было тавару, адны коні. Пагналі тавар на паству. Шкураты Браг. ТАВАР м. Матэрыял на боты. Мне тата купіў на боты хромавага тавару. Косталомава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 210 ▶