Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
СХО'ДКІ (схо'ткі) мн. 1. Toe, што i сходзікі. Пагнілі схоткі на ганку. Купіск Навагр. 2. Лестка ў лесвіцы. Прыгатовіў схоткі, кап зрабіць лесьніцу. Касталомава В.-Дзв. СХНУЦЬ незак. Сохнуць. Повесь коротыша коло пэчы, хай схнэ. Бастынь Лун. СХО'М АЦЬ зак. іран. З'есці. Прасілі ў мяне хлеба, не дала,- сама схомаеш. Шкураты Браг. СХУ'НЯ ж. Палатняная торба для зерня, з якой сеялі ўручную. Са зрэбна полотна шылі схуні, у схуні сыпалі жыта i сеялі з іх. Бастынь Лун. СЦВЯРЧО'К (ствэрчо'к) м. Цвыркун. Я шчо, нэ бачыв ствэрчка? Азарычы Пін. СЦЕБЯЛГНА (стэбэлі'на) ж. Сцябло. Колос добрый, i стэбэліна товста. Горек Бяроз. СЦЕБЯЛО'К м. Жэрдка, надвешаная ў верее на печы. На пены зроблены сцебялок, дзе вешаім плаця. Разьвесь кросна на сцебялок. Міратычы Кар. СЦЕ'Ж АР (стэ'жор, стэ'жэр) м. 1. Жэрдка, вакол якой кладуць стог. Поставэмо стэжэра сыно стоговатэ. Дзмітравічы Кам. Зробілі одзёнок, поставілі стэжора i будом сено класьці ў стог. Бобрыкі Петр. 2. Падсцілка для стога. Стэжэр зробілі, a тэпэр будэм сэно класті ў стыг. Бастынь Лун. СЦЕПКА ж. Варыўня. Маленькую сцёпку зрубілі, там малако стаўляем i варава. Шкураты Браг. СЦРЖ ЛА ж. Чарада кароў. Велікая сьціжла ідзе товару домоў. Бобрыкі Петр. СЦЮ ДЗЕНКА ж. Халодная вада. Ой, як жарка, дай мне сцюдзёнкі абдацца. Моханава В.-Дзв. СЦЯБЛО' я. Жэрдка, вакол якой кладуць стог. Пасярот сьцгжара ставяць сьцябло кап ні разваліўсё стох, Навасёлкі Свісл. СЦЯГ (сьцях) м. Азярод (прыстасаванне для сушкі збожжа). У сьцях зярэдзюць усё: снапы, гарох, віку, галоўкі лёну. Стайкі Барыс. СЦЯГА' (сьціга') ж. Сцежка. Сьціга вас давядзець аш дадому. Якубова Рас. За гумном ідзець сьціга, І вы сьцягой ідзіці. Я пайду па сьцяге, а ні па дарогі, па сьцяге бліжэй. Сяляўшчына Рас. СЦЯГНО' (стёгно). я. Шынка. Добрэ стёгно вэндліті. Бастынь Лун. СЦЯНА' (сьцяна') ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Аснавала я пяць сцен кужалю. Паляцкішкі Вор. Аснывала восім сцен пачысся ў дзесіць пасым. Якубова Рас. СЫ'ВАРАТКА ж. Сыроватка. Аттапіла мылыка i зьліла сываратку. Моханава В.-Дзв. СЫ'ЗМА м. i ж. Вельмі скупы чалавек. I сызма ш ён, нбюга нікому ні дасьць. Якубова Рас. О, гэта сызма берда не пазычыць, йіна скажыць, што німа. Сяляўвдчыпа Рас. СЬІНО'ВЕЦ (сыно'вэц) м. Пляменнік. Ко мнэ прыехов сыновэц у госты, сын майго брата. Горек Бяроз. СЫ 'РНІК (сэ'рнік) м. Клінок. Сырыквашу нада аттапіць, уліць у сырнік i аццадзіць. Сяляўшчына Рас. Аттапіла малако, уліла ў сырнік i ацціснула сыр. Ваўкавічы Тал. Трэбо помэтэ сэрнік. Дзмітравічы Кам. Тварох ллюць у сырнік i кладуць пат камушок, паліжаўшьі пат камушком ён ужэ робіцца сырам. Пашыла сырнік, буду рабіць сыр. Стайкі Барыс
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, ствэрчок, сходкі, схуня, сцвярчок, сываратка, сьіновец
19 👁
 ◀  / 210  ▶