рычы Пін. 2. Нязжаты каласок. Во ак нехорошо жнуть жыто, сколькі стоянов стоіть нізжатых. Бастынь Лін.
СТОВЕНЬКА (стовэнька) ж. Тое, што і стаюшка. Зробів стовэньку, хай дітя вучыцца стоять. Бастынь Лун.
СТОЙКА ж. Тое, што і стовенька. Добрэ, калі стойка е. Паставіш дзіця ў стойку, яно і стаіць. Тульгавічы Хойн.
СТОЙКА ж. Жалезны шпень у жорнах, на якім круціцца верхні камень. У ніжнім камені ў жорнах пасярэдзіні ё стойка. Барыскі Лаг.
СТОЙКА ж. Капыл. У палазы ўбіў стойкі, а на стойкі палажыў вязы, а на вязы палажыў перакладзіну. Барыскі Лаг.
СТОЛ м. Под у жорнах. Пылымаўся стол у жорнах, і сыпіцца мука пат жорны. Якубова Рас.
СТОЛАК (столок) м. Услон. Дай молодзіцы столок, хай сядзе. Бобрыкі Петр.
СТОЛАЧАК м. Памянш. ад столак. Вазьміце столачак і садзіцеся. Навасёлкі Свісл.
СТОЛІК м. Шуфляда ў стале. Высунь сы стыла столік і паглядзі, ці ня ёсь там ножык. Якубова Рас. У стале ў століку ліжаць ніткі, вазьмі там. Моханава В.-Дзв. Аткрый столік і вазьмі грошы. Сяляўшчына Рас.
СТОЛІК м. Падстаўка, да якой прымацоўваецца верхняя частка калаўрота. Падрэш ношку ў століку, кап лепш стыяў калаўрот. Касталомава В.-Дзв.
СТОЛКА ж. Маленькая табурэтка. Дай ім столку, хай сядуть. Бастынь Лун.
СТОС м. Слізь. Чысьціла трыбух і стосу многа было. Сяляўшчына Рас.
СТОЎП м. Саха калодзежнага жураўля. Стоіт стоўп, а на стоўпу пуга лежыт, а до пугы прывязан ключ, а на ключы высыт вэдро. Горск Бяроз.
СТОЎП м. Кветаноснае сцябло (цыбулі, шчаўя). На стоўпах на вэрху котэхы бэлые ростут, там насэннэчко ў котэховы чорнэнькые. Горск Бяроз.
СТРАКІВА ж. Крапіва. Страківа расцець кыля платоў. Якубова Рас. Страківай апстраківіш ногі. Сяляўшчына Рас.
СТРАКОЧАК м. Цвыркун. Стракочак за печу стракоча. Паляцкішкі Вор.
СТРАЛА ж. Прыстасаванне ў плузе для рэгулявання шырыні баразны. Уперадзі дышла страла і два маленькіх каляска. Міратычы Кар.
СТРАЛА ж. Ачэп. На сьцяне і на страле ляжаць кроквы. Ністанішкі Смарг.
СТРАЛА ж. Журавель (у калодзежы). Прывяжу ік страле колоду, коб легчэй цегці воду. Бобрыкі Петр.
СТРАМ м. Сорам. Як вам ні страм так гаварыць. Стайкі Барыс.
СТРАПАХУД (страпохуд) м. Пудзіла. Страпохуда паставіла ў городі, коб пташкі бояліса. Азарычы Пін.
СТРАСЯНКА (стрысянка) ж. Трасянка. Пайду натрасу стрысянкі даць карові. Даўгабор'е Рас.
СТРАХ м. Пудзіла. На бульбу паставіла страх, кап бульбу куры ні дралі. Страх страшыць курэй. Паляцкішкі Вор.
СТРАХОМА ж. Доўгая вейка. Надо вырваті страхому, кэб нэ пугалоса, нэ лэкалосо дітя. Азарычы Пін.
73 👁