Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
СТРА'Ш Ш ЦА ж. Няшчасная. От страшніца, менюху накідала, у бердзе пропушчэна тросьціна. Бобрыкі Петр. CTPO'K I (стрэк) м. Авадзень. Стрэк як укусіт корову, корова вызорукнэ, як золупіт хвоста, як попрэ, то нэ догнаті. Я був зловыв стрэка i одорвав крыла. Азарычы Пін. СТРОК П м. Тэрмін. Пазыч мне грошы, я табе ў строк аддам. Строк прышоў плаціць пастару. Строк прыдзіць i пашыю кажух. Моханава В.-Дзв. СТРОК III м. Вушка (y лапці). У лапці ёсць строкі, куды аборкі ўцягаваюць. Стайкі Барыс. СТРУГ м. Скобля. Дай мне своего струга, я буду кару чыстіті, а то дэрэвіна гніе. Бастынь Лун. СТРУК м. Лядзяк. Струкі замёрзлі i вісяць ca страхі. Які бальшы струк вісіць на страсе. Якубова Рас. СТРУКГ толькі мн. Адходы пры прадзенні воўны. Воўна кепская, уся ў струках, што нельга прасьці. Кавалі Свісл. СТРУП'Е н. зборн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Трэсла кудзелю i дрэнна стрэсла, вельмі многа струп'я. Мнюхі Міёр. СТРУЧА'НЫ прым. Стручны. Сёліта боп стручаны. Ваўкавічы Тал. СТРУ'ЧНЫ Й прым. 3 мноствам ягад. Агрэст струйный. Подымет голынку, а там мнэго-мнэго ягад. Горек Бяроз. СТРЫ БУЛЯ'ЦЬ незак іран. Ісці падскакваючы. Ну i находка ў его, не ходзіць, а стрыбуляе. Тульгавічы Хойн. СТРЬГЖАНЬ (стрьржэнь) м. Згустак гною ў скуле. Нежытоўкі обселі. У однэй нэжытоўке сідіть большэй стрыжэнь, надо вырвать. Бастынь Лун. СТРЫ Ж Э'Ш СТЫ Й прым. 3 тонкім слоем абалоні (пра дровы). Стрыжэністый лес, смола не вытегнута, добрый лес. Бастынь Лун. СТРЫ НЕ'ЧНЫ И (стрэне'чный) прым. Дваюрадны. Пятрук мнэ стрэнечный брат. Азарычы Пш. Стася мне стрэнечная сястра. Навасёлкі Свісл. СТРЫ ХАВА'ЦЬ незак. Падраўноўваць стрыхоўкай салому. ён стрыхуя стрыхоўкаю страху. Паляцкішкі Вор. СТРЫ ХА'ЛКА ж. Стрыхоўка. Стрыхалкай параўнуй салому на страсе, кап яна была роўная. Альхоўка Навагр. СТРЫ ХО'ВЕЦ м. Тое, што i стрыхалка. Стрэху крыюць саломаю i раўнуюць стрыхоўцам. Навасёлкі Свісл. СТРЭ'ЛКА I ж. Страказа. Ужо купацца можна, стрэлкі лётаюцъ. У стрэлкі красівыя крылы. Якубова Рас. СТРЭ'ЛКА II ж. Лядзяк. Са страхі капав, замярзаюць стрэлкі. Прыгрэла сонейка, i пачалі таіць стрэлкі. Якая тоўстая стрэлка вісіць. Тульгавічы Хойн. СТРЭ'ЛКА III ж. Кветаноснае сцябло (цыбулі). Пашла цыбуля ў стрэлкі, а гэта самая большая стрэлка. Міратычы Кар. СТРЭ'ЛКІ мн. Пер'е, якое адрастае пасля лінькі птушак. Зарэзала куру, абадрала пер'я, а там пат пер'ям так многа стрэлак, што трудна было вырваць стрэлкі. Раўбічы Мін. СТРЭ'НЧБІЦБ (стрэ'нчыты) незак. Раіць. Я ему стрэнчыла дохторыцу ўзяты замуж. Горек Бяроз. СТРЭ'ПАЧ м. Пасма нетрапанага лёну. У стрэпачы тры жмэні лну тэртэго. Бэрут стрэпач i трэпалом трэплют. Азарычы Пін. Што я трэплю, то ето i есть стрэпач. У стрэпачы 4 гічкі. Стрэпач — неочышчэный лён, а вэрч — очьшчэный. Бастынь Лун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ctpok, буляць, вызбрукнэ, пере, перя, перям, струпе, струпя, стрэнчбіцб, стрэнчыты, хаваць, ховец
7 👁
 ◀  / 210  ▶