СЛЯПАК (слепак) м. Сляпень. От ушпілів слепак за руку. Азарычы Пін.
СМАЖОК м. Бульба з прыгаркамі. Бабо, дастаньте із пэчы горшчка лупленай бульбы, звэрху зобэрэтэ з ее смажкі мнэ, і я іх люблю. Вэльмі горачы смажок. Азарычы Пін.
СМАКАЦІЦЬ (смокоціті) незак. Ссаць (грудзі). Вэн нэ будэ смокотіті. Азарычы Пін.
СМАЛА (смыла, смэла, смола) ж. Малодзіва. У каровы смыла, будзя скора цяліцца. Стайкі Барыс. Корова будэ тэлыцца, бо е смэла. Горск Бяроз. Смола ужэ покозаласа, корова будэ тэлыцца. Азарычы Пін.
СМАЛЯНКА (смолянка) ж. Смолка (расліна). Смолянка росте по борэх. Бастынь Лун.
СМАРШОК м. Смоўж. Смаршок сядзіць на грыбу сьліскій. Вароніна Рас.
СМЕЦЕЙКА (сметейко) н. Самае дрэннае зерне, якое пры веянні кладзецца перад мякінай. Посып курам сметейко, хай клюють. Бастынь Лун.
СМОК м. Радуга. Смок праз усё неба ваду дастае з мора. Паляцкішкі Вор.
СМОЛКА ж. Малодзіва. Гэ, ужэ смолка й корову появіласа, будзе скоро целіцца. Бобрыкі Петр. Карова будзе целіцца: смолка есць. Тульгавічы Хойн.
СМОЛЬ ж. Смалістая сухая сярэдзіна дрэва. У маладой хвойцы да стрыжаня ўсе дзічка, а ў старой хвойцы — смоль, адзін стрыжань. Шкураты Браг.
СМОРГАЦЬ незак. 1. Часаць лён. У драчку набіты гвоздзі, на гэтый драццы сморгаім лён. Стайкі Барыс. 2. Цягаць аснову красён. Трэбо кросны сморгаць, а тады сплятаць і сушыць. Бобрыкі Петр. 3. Абрываць вяршкі (бацвіння, аўса, травы). Нада сморгаць бацьвіньня і крышыць. Моханава В.-Дзв.
СМАРГУЛЬ м. Вельмі скупы чалавек. Гэты смаргуль грошы не пазычыць. Моханава В.-Дзв.
СМУГА ж. Гразь на траве пасля раставання снегу. Послі снегу по земне асаджваецца смуга, чорная, як сажа. Бастынь Лун.
СМУЖ (смуш) м. Смоўж. Прынысла грыбоў, і смуш на грыбу сядзіць. Ваўкавічы Тал.
СМУРОДЗІНА (смуродіна) ж. Чорныя парэчкі. Смуродзіна — ето вовчые ягады. Бувало, смуродіну не елі. Бастынь Лун.
СМУРОДНІК м. Кусты чорных парэчак. У нас у лесі много е смуроднікy. Бастынь Лун.
СМЫК м. устар. Прылада, якой раней баранавалі бульбу. Даўгабор'е Рас.
СМЫКАВАЦЬ (смыкываць) незак. Баранаваць. Смыкам бульбу смыкуюць. Бульбу пыгыняў, а цяпер буду смыкам смыкываць. Даўгабор'е Рас.
СМЫКАЦЦА незак. Аставацца. От баба нэчысто жнэ, за ей колоссэ смычэцца. Горск Бяроз.
СМЫКАЦЦА незак. Бадзяцца, цягацца. Вон цэлый дзень нічого нэ робыт, а толькы смычэцца по сэлэ. Горск Бяроз.
СМЫКАЦЬ незак. Прасці. От жа добра смыча воўну, тонка нітка. Міратычы Кар.
СМЫЧАНЫ толькі мн. Атрэп'е. Спрала смычаны і выткала коўдру. Траплю лён, а смычаны аткідаю. Міратычы Кар.
96 👁