зрабіць скрыню ў калодзесь, а то старая згніла. Навасёлкі Свісл. 4. Яслі, у якіх даюць сена жывёле. Прынясі каню сена i ўкінь у скрыню, хай конь есьць. Моханава В.-Дзв. 5. Прыстасаванне для захавання збожжа. Скрыня стаяла ў сенцах. У скрыні было чатыры засека, ў засекі сыпалі дабро. Старонка Асіп. СКРЬІ'ПЕЛЬ м. Ядавітая непраўдзівая атіенька. Скрыпель - грыбы, якраз як апенькі, алі вонэ сіневатые. Бастынь Лун. Скрыпель — грыб, расце на дубовым пні. Жахавічы Маз. СКРЭ'М НІЦА ж. Конская шчотка. Вазьмі скрэмніцу i пачысьці каня. Жахавічы Маз. СКУГІТА'ЦЬ незак. Пішчаць. Пырысяты скугічуць, хочуць есьці. Моханава В.-Дзв. СКУМА'Т м. Абрэзак. Нешта ў цябе пысьля кройкі многа скуматоў засталося, Моханава В.-Дзв. СКУПЯРДЗЯ' (скупірдзя') м i ж. абразл. Скупеча. Ён скупірдзя, у яео нічога ні дыстаніш. Йіна быльшая скупірдзя, нічога ні дасць табе. Моханава В.-Дзв. СКУПЯРДЗЯ'Й (скупірдзя'й) м. абразл. Toe, што i скупярдзя. Што ты хочаш ат гэтага скупірдзяя? Табе гэты скупірдзяй нічога не пазычыць. Моханава В.-Дзв. СКУРА'Ч м. Кажан. У маём склепе пат бэлькай вісіць скурач. Скурач днём спіць, a ночу лётая. Навасёлкі Свісл. СКУРЛА'Т м. Toe, што i скурач.У склепі многа скурлатаў завялося. Скурлаты страшныя, яны ночу летаюць. Я бачыў скурлата з крыламі. Паляцкішкі Вор. СЛЕДЗЬ (следь) м. Селядзец. Даўней мы звалі следь, a тэпэр зовуть селёдка. Бастынь Лун. СЛЕНЬ (сьлень) ж. Луска. От сьлень засохла, не можно адскрэбці рыбу, не свежа. Жахавічы Маз. СЛЕ'ПЕТШ (сле'пэтні) мн. Дзікія пчолы. Е пчолы слепзтні. Ето не свое пчолы, а дзікія. Бастынь Лун. СЛЕПЯНДЗЯ' (сьліпіндзя') м. i ж. абразл. Сляпы. Іна сьліпіндзя, нічога не відзіць. Моханава В.-Дзв. СЛЕ'ТШ К (сьле'тнік) м. устар. Стары або зияможаны конь, якога набывалі па таннай цаие звычайна вясной з мэтай выкарыстання летам. Давыдзькова Пол. СЛЕЗГНА (слёзы'на) ж. Сляза. Што то вон унылый І нэвэсёлый, І слёзына на воку. Горек Бяроз. СЛГШ ЧА н. Сцелішча. Лён пыслалі на слішчьі. Сяляўшчына Рас. СЛОН I (слэн) м. Услон. Пыстаў слон к сталу. Моханава В.-Дзв. Садэтэса на слэн. Азарычы Пін. СЛОН II м. Сланечнік. Пасеіў слону, вырос, галоўкі бальшыя. Якубова Рас. ' СЛО'НЧЫ К м. Услончык. Вазьмі слончык i сідай кыля печы. Якубова Рас. СЛ УП Е'Ц ж. Папярочная планка у граблях, у якую набіваюць зубы. Трэбо зрабіць слупец у граблі. Сімакава Кар. СЛЮ ГА' ж. Папярочнае бервяно пад падлогай. Згніла ў мосьці слюга. Кладзём слюгі, а на слюгі кладзём мост. Воранава Рас. Надо палажыць слюгі, а тады мост масьціць. Адну слюгу ў маету надо замяніць. Сяляўшчына Рас. СЛЮ З м. Слізь. Надо кішкі нажом чысьціць, а як многа слюза ў кішках. Сяляўшчына Рас
Дадатковыя словы
скрьіпель, скугітаць, скупярдзяй, слепетш, слепэтні, слетш, сьлетнік
7 👁