СКІДЫВАЦЬ незак. Часаць лён. Пайду скідываць лён на жалезну драчку. Якубова Рас.
СКІРТА ж. Касцёр (дроў). Злажыў аблеткавыя дрова ў скірту. Шкураты Браг.
СКЛАД (склат) м. Дзве баразны ворыва, скібы якіх пакладзены адна на другую. Гараты згараў сваго загона ў склат. Навасёлкі Свісл. Я ўзараў свой загон у склад. Бобрыкі Петр.
СКЛАД (склат) м. Штабель дроў. Загатаваў цэлы склат бярозавых дроў. Сімакава Кар. Я ужо адзін склат дроў спаліў. Моханава В.-Дзв.
СКЛАДАЦЬ (склыдаць) незак. Кастрыраваць. Кілуна, жырыбка склыдаць нада. Даўгабор'е Рас. Буду кілуна склыдаць. Сяляўшчына Рас.
СКЛАДКА (склатка) ж. Складчына. Перат Новым годам зрабілі склатку і сустрэлі хлопцы Новы гот. Моханава В.-Дзв.
СКЛЫБКА ж. Скобля. Возьмі склыбку і іді дэрэвіну бэліті. Склыбка дэрэвіну скобліті. Бастынь Лун.
СКЛЮД (склют) м. Сільны мароз. Сягодня сільны склют, аш за вушы бярэць. Добры склют, нада цёпла абувацца. Моханава В.-Дзв.
СКОСАК м. Каса, якая скасілася. Каса скасілася і зыстаўся скосак. Вазьмі скосак касы, занясі ў кузьню і зрабі нош. Моханава В.-Дзв.
СКОСАК м. Касынка. Завяжы хусьцінку, а не скосак. Юшкевічы Нясвіж.
СКРАБСЦІ (скрапсьці) незак. Скрэбці. На вечар трэба скрапсьці бульбу і зварыць. Моханава В.-Дзв.
СКРОПЛЬ м. Сухія гнілушкі для падкурвання пчол. Запаліў скропль і пашов подкладаць пчол. Бастынь Лун.
СКРУЖВАЦЬ незак. Аддзяляць збожжа ад адходаў пры дапамозе рэшата. Кружачы рэшатам, скружвала ячмень. Вазьмі рэшата і ідзі скружвай ячмень. Моханава В.-Дзв.
СКРУЖКІ (скрушкі) толькі мн. Амецце. На рэшата скружвала ячмень, а скрушкі зьбірала і кідала курам. Ваўкавічы Тал.
СКРУЖЫНЫ толькі мн. Тое, што і скружкі. Патсеяла жыто і скружыны сабрала з верху жыта. Міратычы Кар. Скружыла ячмень і скружыны выбрала рукам і пасыпала курам. Сяляўшчына Рас.
СКРУЖЫЦЬ зак. Аддзяліць у рэшаце збожжа ад адходаў. Вазьмі ячмень скружы, будзім таўчы на крупы. Моханава В.-Дзв.
СКРУТАК м. Звязка счэсанага і сплеценага лёну. Начасала скрутак кужалю і буду прасьці кужаль. Альхоўка Навагр.
СКРЫГА ж. Крыга. Рэчка пакрылася скрыгамі. Па вадзе плыла большая скрыга. Стайкі Барыс.
СКРЫДАЛКІ мн. Плаўнікі. Якія ў рыбы скрыдалкі бальшыя. Якубова Рас.
СКРЫДЛА н. Крыло. Курка паламала скрыдла і сядзіць. Паляцкішкі Вор.
СКРЫНЯ (скрэня) ж. 1. Аконная ці дзвярная шуфляда. У вокновэ згныла скрэня. Дзмітравічы Кам. 2. Дашчаная шуфляда, на якой ляжыць ніжні камень у жорнах. Як мелім у жорнах, у скрыню сыплецца мука. Шкураты Браг. Зрабіў у жорны скрыню, а цяпер буду камінь лажыць. Альхоўка Навагр. Падралася скрыня ў жорнах, трэбо наладзіць, о то мука сыплецца. Навасёлкі Свісл. У жорнах новая скрыня. Заазер'е Віл. 3. Зруб у калодзежы. Трэбо
81 👁