АТОРШКІ толькі мн. Зрэб'е. Аторваваюць аторшкі ат пянькі. С аторшкаў уюць саваі, а сывыямі пытплітаюць лапці. Ваўкавічы Тал. АТОЧЫНЫ (оточыны) толькі мн. Сала на кішках. Одобрала оточыны от кышок. Горск Бяроз. Ободрала оточыны от кішок. Бастынь Лун. Оточыны — гэто сало коло тонкіх кішок. Азарычы Пін. АТРАБЯНКА ж. Вантрабянка. Крышуцца вантробы і напіхаюцца у кішку. Сёнё на сьняданё пякла антрабянку. Міратычы Кар. АТУ-ГА выкл. Ужываецца, калі адганяюць ваўка. Ату-га, на яго! Моханава В.-Дзв. АУСЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць свінней. Аусь, пашла! Стары Свержань Стаўбц. АЎЖОЖ (аўжош) прысл. Як-небудзь. Ну, аўжош зраблю і бес цябе. Моханава В.-Дзв. АЎСЮКІ мн. Высеўкі. Кісель і жур вараць с аўса; овёс процэдзяць на рэшато, каб не було аўсюкоў. Бобрыкі Петр. АЎСЯНІСКА (аўсяніско) н. Аўсянішча. Там, дзе рос авёс, мы завём аўсяніско. Міратычы Кар. АЎСЯНКА ж. 1. Тое, што і аўсяніска. Авёс звезлі, а цяпер аўсянку загараць, хай прэя. Паляцкішкі Вор. 2. Аўсяная салома. Авёс змалацілі, а аўсянку злажылі ў стажок. Ністанішкі Смарг. АЎСЯННЕ н. Тое, што і аўсяніска. Гані авечак на аўсянне і пасі іх. Заазер'е Віл. Нада па аўсянні пасеяць лён. Ністанішкі Смарг. АХАЯЦЬ зак. Абгаварыць. Ты свайго мужыка саўсім ахаіла. Моханава В.-Дзв. АХВАТ (охват) м. Прастудная хвароба ног у коней. Калі прыехаті і кэнь уморотый, угрэтый і напоіті, то ето охват у коня. Бастынь Лун. АХОДЖВАЦЦА незак. Даглядаць жывёлу, даваць есці. Касталомава В.-Дзв. АХРАПКА ж. Храпка. Вазьмі нош і выраш с кычына ахрапку. Ваўкавічы Тал. АЦЁРКІ мн. Кавалачкі бульбы, якія застаюцца пасля здзірання яе на тарцы. Як ты бульбу трэш, такія ацёркі кідаіш. Калі я буду кідаць малыя ацёркі, дык я рукі патру. Сяляўшчына Рас. АЦІРА ж. Дробная саломка і каласы, якія аддзяляюцца пры каласаванні і веянні збожжа. Каласую жыта, ячмень і вымітаю с абмалочанага аціру. Калі веюць збожа, дак аціра аддзяляецца ат зёран. Старонка Асіп. АЦІЯТ м. Франтон. Адзін аціят буў забіты ў канцы хаты, а другі не забіты астаўса. Жахавічы Маз. АЦУПЕЦЬ зак. Прамерзнуць, замерзнуць. Ой, як я ацупей напрападлая. Ой, як холадна, я ацупела напрападлая. Шкураты Браг. АЦУПНУЦЬ зак. Тое, што і ацупець. Адзень чулеечку, а то ацупнеш, сегодня холадна. Шкураты Браг. АЦЯЖЭРЫЦЬ (отежэрэті) зак. Перагрэць каня ў дарозе. Кэнь отежэрэв, зашумев, покрывса шумой. Бастынь Лун. АЦЯРОБКІ (ацяропкі) мн. Тое, што і аскобліны. Ідзі скрапсці бульбу, ды танейшыя рабі ацяропкі, а то дужа тоўстыя. Заазер'е Віл. Чысці бульбу, алі кап ацяропкі былі тонкія. Стайкі Барыс. АЧАПЛЯЦЬ незак. Класці першы вянок бярвенняў над вокнамі і дзвярамі. Вокны і дзьверы вывелі ў зрубі, а цяпер будзім ачапляць кругом ачэпамі па баках і ўдлуш. Паляцкішкі Вор.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁