Старонка 158
◀ / 210 ▶
кура ра'бенька ў етум годзі була самаседка і вывіла самаседкі. Тульгавічы Хойн. САМАСЕЙКІ (самосейкі) мн. Тое, што і самасадкі. У крапіві кура седела і выседела самосейкі. Бастынь Лун. САМАТУЖКІ мн. Малыя саначкі. А ці е ў вас саматужкі? Дайце, цётачка, мне, поеду на рэчку плацця муць. Жахавічы Маз. САМГНУЦЬ зак. Задрамаць. Так захацелася спаць, і я нямнога самгнула, і мне лягчэй стала. Моханава В.-Дзв. САМІЦА (соміца) ж. Самка. Ікранік — ето сельдь з ікрэю, соміца. Бастынь Лун. САНАПРАДКА (санапратка) ж. Калаўрот (для прадзення). Нада купіць санапратку кудзелю прасьці. Стайкі Барыс. САНАПРАХА ж. Тое, што і санапрадка. Прала кудзелю на санапраху. Старонка Асіп. САНКІ толькі мн. Сківіцы. Хворы конь, у яго санкі распухлі, ні хоча дажы есьці сена. Навасёлкі Свісл. Якіе большые санкі ў коровы. Бастынь Лун. Пасячы галаву каровы і санкі пасячы, буду варыць квашаніну. Сяляўшчына Рас. Карова мылыдая, зубы ў санках як нажы сідзяць. Моханава В.-Дзв. САПАЛАЦЬ зак. Апалаць. Сапалала крупы, апаліны вылецелі, а крупы асталіся ў начовачках. Старонка Асіп. САПНУЦЬ зак. Адпачыць. Дай ты мне трохо сапнуць, а то я задыхнусё. Трэбо трохо сапнуць, а тады пойдзем. Навасёлкі Свісл. САРАКОЎКА (сороковка) ж. Дошка-саракоўка, з якой робяць рамы. Рамы зробів із дошкі-сороковкі. Напілавав дошок-сороковок на рамы. Бастынь Лун. САРАЧЭЧНЫ (сорочэчны) прым. Які адносіцца да сарочкі. Выткала сорочэчнэе полотно. Бастынь Лун. САРДАЧАК м. Безрукаўка. Сардачак такі красівы. Сардачак шыям без рукаў. Навасёлкі Свісл. САСТАНАВІЦЦА зак. Састояцца. Малако посная састановіцца, толькі вяршок сьмятаны. Ністанішкі Смарг. САСУЛЯ ж. Лядзяш. От много сьвісая сасуляў са страхі. А гэта сасуля тоўстая. Вон, якая тоўстая вісіць на страсе сасуля. Стайкі Барыс. САЎКУТНІЦА (соўкутніца) ж. Кісель з чарніц. Му ж кожный дзень варым із чорнай ягады і крухмалу соўкутніцу, му ее любім. Бобрыкі Петр. САХАВІЛЫ (соховілы) мн. Вілкі з трыма зубамі. Возьмі соховілы і пойдэм стожка ложыті. Азарычы Пін. САЧАК ж. Жаночае верхняе адзенне, жакет. Купіла тонкага сукна і пашыла сабе сачак. Моханава В.-Дзв. САЧЫЎКА (сочывка) ж. Віка. Я посэела сочыўку на кармы. Азарычы Пін. САЧЭНЬ ж. Баханка хлеба, абкачаная ў муку. Калі пякуць хлеп, булку хлеба апсыпаюць мукой і завуць яе сачэнь. Якубова Рас. САЯН (сыян) м. Спадніца. Пашыла сабе сыян насіць у сьвята. Дудчына Рас. Пашыла сабе сыян і буду насіць с кохтай. Сяляўшчына Рас. Сарафан. Надзела чорны сыян і белую кохту. Галубова Рас. СВЕНКА (свэнка) ж. Укладка жыта з дванаццаці снапоў. Снопэ жыта трэбо поставэтэ в свэнку. Дзмітравічы Кам. СВЕНЦІЯДЛА (сьвеньціядло) н. Зверабой. Гэто зелечко — сьвеньціядло. Навасёлкі Свісл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 210 ▶