Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
СВЕСЬ (сьвесь) ж. Сястра жонкі. Жывём утрох: я, жонка І сьвесь. Жахавічы Маз. СВЕ'ТАШ (сьве'таш) м. Падстаўка для лучыны. Што ты запаліла лучынку i дзяржыш, уткні ў сьветаш, хай гарыць. Моханава В.-Дзв. СВЕ'ЧКІ (сьве'чкі) мн. Капелькі тлушчу на гіаверхні стравы, Жырная капуста, аш сьвечкі стыяць, плавиюць. Сяляўшчына Рас. CBIHA'PKA (сьвіна'рка) ж. Сівец. Выросла сьвінарка большая, але каса не бярэ касіць. Брусы Мядз. Каса не бярэць сьвінаркі, затупілася. Ністанішкі Смарг. СВІНА'ЧКА ж. Пастушка, якая пасе свінней. Свіначка жане свіней. Горек Бяроз. СВІНГН ЁЦ (свіііі'пэц) м. Свінух. Загані свінней у свінінэц. Азарычы Пін. СВІННУ'ХА (сьвінну'ха). ж. Toe, што i свінарка. Адна сівая сьвіннуха i тую кыса ня косіць. Вароніна Рас. У гырыватках адна сьвіннуха, німа чаго касіць. Моханава В.-Дзв. СВІНУ'ХА (сьвіну'ха) ж. Toe, што i свінарка. Якая густая сьвінуха выросла. Сьвінуху кыса не бярэць. Касталомава В.-Дзв. СВІСТУ'Н (сьвісту'н) м. Пусты арэх. У гэтым годзі много сьвістуноў, мыланка пупаліла. Плігаўкі В,-Дзв. CBITHO' н. Світка. Світно по пяты пошыла, а коротыш по колено. Бастынь Лун. СВЯЖ А'К (сьвіжа'к) м. Не апладнёнае яйцо, з якога не вышла кураня. Сьвіжак ляжыць пат курацай i ня порціцца, яго можно есьці. Вароніна Рас. СВЯЖ У'Н (сьвяжу'н) м. Тое, што i свяжак. Сьвяжун — яйцо можно варыць, а баўтун не, бо ён гнілый. Якубова Рас. СВЯРБЯ'ЧКА (сьвербя'чка) ж. Кароста. Ах, сьвербяць рукі, мусіць дзе-то сьвербячку пудхопіў. Бобрыкі Петр. СВЯРГУ'Н (свэргу'н) м. Цвыркун. Свэргун за пэччу. Азарычы Пін. СВЯРГУ'НЧЫК (свэргу'нчык) м. Памянш. ад свяргун. Большей — свэргун, а маленькі — свэргунчык. Азарычы Пін. СВЯРШ ЧО'К (свэршчо'к) м. Тое, што i свяргун. На свэргун мы кажэмо i свэршчок, однэ тэ самэ. Азарычы Пін. Свяршчок сьпяваў ноччу за печчу. Старае Сяло Зэльв. Завёўся за печу сьвяршчок, усё стракоча. Паляцкішкі Вор. СВЯЦЕ'Ц (сьвяце'ц) м. Падстаўка для лучыны. У калодачку ўстаўлялі калочык, да калочка прыдзелавылі з бляшкі двайныя вілачкі, куды торкалі зыпаліную лучыну. Якубова Рас. Запалі лучынку i ўваткні ў сьвяцец. Вароніна Рас. Уторкні ў сьвяцец лучыніну. Сяляўшчына Рас. Раней у сьвяцец утыкалі лучыніну i палілі. Замошша Рас. СЕ'ДЗЕЛА ж. Частка прасніцы, на якой сядзяць. Паламалася седзела ў прасьніцы. Заазер'е Віл. СЕ'ДЗЕЛКА ж. Toe, што i седзела. Заазер'е Віл. CE'KAP м. Сякач (прылада для сячэння). Секар возьмі i noсечы траву. Бастынь Лун. СЕЛЯДЗЁУКА (селедёўка) ж. Бочка з-пад селядцоў. Селедёўку надо добрэ попарыть, бо ў ёй була селдь. Бастынь Лун. СЕЛЯЗЕ'НЬ I м. Качар. Сягодня зарезала сілізьня, дак вутачка кракаіць. Моханава В.-Дзв
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cbihapka, cekap, заазере, плавйюць, светаш, свечкі, свярбячка, свяргунчык, свяцец, свіннуха, свінуха, свістун, свііііпэц, седзелка, селязень, сьвербячка
6 👁
 ◀  / 210  ▶