Старонка 155
◀ / 210 ▶
РОСКІД (роскіт) м. Від ворыва, пры якім зямля адвальваецца ў розныя бакі. Узараў сваю сотку ў роскіт. Мнюхі Міёр. РОСКІДКА ж. Тое, што і роскід. Узораў свой загон у роскідку. Бобрыкі Петр. РОСЛЯ ж. Рост. Нема ў корчы рослі, замочыло. Бастынь Лун. РОСПУГА ж. Баразна паміж градкамі. Роспуга помэж грагкамэ, по другых містах то прозёра. Дзмітравічы Кам. РОССЕ н. зборн. Чарот. На роцэ ростэ россе, на вэрху ў ёго чорный доўгій качан. Горск Бяроз. РОХЛЯ ж. Неахайная жанчына. Рохля ты, хоць бы ты на сябе паглядзела, як ты ходзіш. Моханава В.-Дзв. РОЦЕЗКА (ротэзка) ж. Вузкая палоска матэрыялу, якой завязваюць хвартух. Хвартух завязываецца ротэзкамі. Порваласа ротэзка ў хвартуху. Азарычы Пін. РОЧНІК м. Аднагадовае жарабя. Мое жэрэбя — рочнік. Горск Бяроз. РОЧНІЦЫ толькі мн. Гадавіна. Пасьля сьмерці таты прайшоў гот, трэба спраўляць рочніцы. А я рочніцы справіла па мамі. Ністанішкі Смарг. РУКАВАТКА ж. Ручка на кассі. Трэба прыладзіць рукаватку да кася. Вострава Маст. РУКАВІЦА ж. Тое, што і рукаватка. На акосся завяжы рукавіцу, трэба іці касіць. Ністанішкі Смарг. РУКАЯТКА ж. Верацяно з наматанымі на яго ніткамі. Тры рукаяткі ныпрала на верацяно. Якубова Рас. РУЛІ толькі мн. Цура, прыгатаваная з сырой вады, кусочкаў хлеба, цыбулі і поснага масла. Я зрабіла рулі. У ваду накрышыла хлеба, пасаліла, накрышыла цыбулі і зыправіла посным маслам — гэта і ёсць рулі. Моханава В.-Дзв. Хадзі, будзім есьці рулі. Ваўкавічы Тал. Я на абет зрабіла рулі і паела. Сяляўшчына Рас. РУМ м. Месца, з якога сплаўлялі бярвенне. Румам звалі месца, куды зімой вазілі бярвення з лесу. Моханава В.-Дзв. РУХКАЦЬ незак. Рохкаць. Сьвіння рухкая, трэба есьці даць. Барыскі Лаг. РУЧАЙКА ж. 1. Верацяно з ніткамі. Я сегодня напрала ручайку пражы. Бастынь Лун. 2. Верацяно, на якое змотаны ніткі з двух верацён. Двэ одкідкі звіваемо на однэ вэрэтэно і называемо ручайкою. Азарычы Пін. РУЧКА ж. Млён. У жорнах у верхнюм камене ў боцы е гняздо, куды ўстаўляецца ручка. Шкураты Браг. РУЧКА ж. Пасма ачэсанага лёну. Я на сьвінную шчотку ачасала аш 10 ручак і зьвізала ў буньцік. Касталомава В.-Дзв. РУЧКІ мн. Драўляныя брускі, якія ўбіваюцца ў падушку калёс і да якіх прымацоўваюцца драбіны, барты калёс. У шапку (падушку) убіваюць ручкі. Навасёлкі Свісл. РУЧКІ Блокі, на якіх вісяць ніты ў кроснах. Ручкі, у якія ўкладают колясца, а за колясца чапляют ніты. Азарычы Пін. Качалочко на ручках вісіць у кроснах. Навасёлкі Свісл. РУШЭННЕ (рушэнье) н. Сход (месяца). Молодічок, як настае, молодічок у другэй квадэ, поўный месяц, рушэнье месяца. Бастынь Лун. РЫБАК м. Дажджавы чарвяк. Як многа рыбакоў пасьля дажджу па двары поўзае. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 210 ▶