Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
РЫБАЧО'К м. Светлячок. Паглядзіцё, сколькі многа сьвецяць рыбачкоў на кургану. Паляцкішкі Вор. РЫЖЫ'ШЧА (рыжы'шчо) н. Іржышча, аст.чткі сцяблоў. Жалі жыто i пакінулі дужо вялікаё рыжышчо. Міратычы Кар. РЫ 'ЛА н. Верхняя вузкая частка графіна, бутэлькі i да т. п. Можна у цябе пазычыць рыла ат графіна, а то німа чым кылбасы робіць. Стайкі Барыс. РЫ'ПАЦЬ незак. Падымацца ўверх i апускацца ўніз (пра niты). Ніт не рыпае добрэ, трэбо его заменіць. Бобрыкі Петр. РЫ'СА ж. Паз. У кадушцы робяць рысы i ў рысу ўстаўляюць дно. Навасёлкі Свісл. РЫ'ТАВІНА ж. Калдобіна. Тыкая дарога нягодная, адны рытавіны. А во якая глубокая рытавіна. Сяляўшчына Рас. РЫ 'ХЦІК прысл. Абсалютна аднолькавы, вельмі падобны на каго-небудзь. Трахім рыхцік бацька. Мыя Волька рыхцік, я к твыя дычка. Моханава В.-Дзв. РЭ'ДКІЯ толькі мн. Булён. Трэбо зварыць на вячэру рэткія. Навасёлкі Свісл. РЭ'ДЧЫ К (рэ'ччык) м. Чапец (каля кішок). Адыдрала рэччык каля кішок i ператапіла на сала. Ваўкавічы Тал. РЭЗ м. Загон. Разы — цэлы кусок зямлі, разы оруть на загоны, адзін раз — загон. Бастынь Лун. РЭ'ЗАНІКІ мн. Разрэзаная папалам i звараная ў шалупінні бульба. Мама, навары рэзанікаў на вечэру. Жахавічы Маз. РЭ'ЗАЦЬ незак. іран. Есці. Ему коб усе прысмакі, а ты рэж i несмачнае. Бобрыкі Петр. РЭЗКІ толькі мн. Рэзгіны. Возьмі рэзкі І прынэсы сено коневы. Горек Бяроз. РЭ'ЗЧЫ К (рэ'шчык) м. Разец. Рэшчыкам выразаюць с сярэдзіны лошкі. Навасёлкі Свісл. РЭЗЬ (рэсь) ж. Сечка. Рэсь рэзалі с саломы i дывалі каровам. Даўгабор'е Рас. РЭ'МЕНЬ м. Прывязка для прымацоўвання біча да цапільна. Выразаў рамень, граба бічоўку прывязаць да цапілна. Заазер'е Віл. РЭ'М ІСЬ м. Чорны стрыж. Рэмісь — крупна, чорна пташка. Бастынь Лун. РЭ'ПА ж. Пра парэпаныя ад гразі i сіверу ногі. Ох, брат, якая С) цябе рэпа на ныгах, не мыў, запусціў ногі. Цяпер мучайсі з рэпай. Моханава В.-Дзв. РЭ'ПКА I ж. 1. Драўлянае кальцо, якім замацоўваюць шпульку на рагатцы ў калаўроце. Лрыкруціць нада рэпку ў вілках, кап ні звалілася шпуліна. Стайкі Барыс. 2. Кальцо. якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Узяў касільно, да касільна прылажыў касу, надзеў рэпку i клінком забіў. Дзюблеўшчына Маладз. РЭ'ПКА II. Хвасцец, макаўка (y каня). Оля', абрэзаў карнотка каню хваста, каля самай рэпкі. Навасёлкі Свісл. РЭ'ХВА ж. 1. Toe, што i рэпка I у 2-м знач. Купіў рэхву да касы, а цяпер трэба касу асадзіць. Альхоўка Навагр. 2. Невялікі жалезны абруч, якія надзяецца на слуп i на вароты, каб іх зачыніць. Зачыні вароты рэхвай. Заазер'е Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўгаборе, заазере, рыбачок, рыжышча, рыпаць, рыса, рэдкія, рэдчы, рэзанікі, рэзаць, рэзчы, рэмень
9 👁
 ◀  / 210  ▶