РАТА ж. Чарга. Мая рата ў поля гнаць кароў пасьвіць. Заазер'е. Віл.
РАЎГЕНЯ ж. Напітак з саладухі, запаранага салодкага цеста, разведзенага вадой. Зыпарыла іржаную муку, пасаладзіла ноч у печы, а тады разьвіла халоднай вадой, і гэта ёсць раўгеня. Моханава В.-Дзв.
РАХВА ж. Жалезны абруч. Рахва набыта на чэрэнок. Горск Бяроз.
РАХКАЦЕЦЬ (рохкотеті) незак. Рохкаць. Я чую — сьвіння рохкотіт і кусает ее. Азарычы Пін.
РАШАЦЕНЬ м. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. Зрабіў рашацень у граблі, а цяпер буду ўбіваць зубы. Брусы Мядз.
РАШКА ж. іран. Твар. Ты глядзі, адзін месяц пабыў у маткі, і якую рашку рызгыдываў. Замошша В.-Дзв.
РАШОТКА ж. Жалезная пласцінка на аглоблі, па якую надзяюць атосы. Нада прыбіць рашотку да аглаблі, кап ні звалівалася атосіна. Якубова Рас. Рэгулятар (у плузе). У плузі ёсць рашотка, якая рагуліруя, як араць, глубока ці мелка. Якубова Рас.
РАШЧЫНА ж. Рошчына. На вадзе варыцца мяса. Тады гэту ваду паткалачваюць кіслай рашчынай, вот вам гэта і ёсць крухі. Міратычы Кар.
РАШЭТУХА (рэшэтуха) ж. Грыб, падобны да махавіка. У лесі мнэго рэшэтух ростэ по нізінах. Азарычы Пін.
РЖАНІЦА ж. Іржаная салома. Падкінуў карові ржаніцы, хай есць. Якубова Рас.
РЖОННЕ (ржоньне) н. Іржышча. Жыта жжалі, а ржоньне асталося. Барыскі Лаг.
РЖЫСКА (ржыско) н. Тое, што і ржонне. Ржыско асталося, а жыто жжалі. Жытнёё ржыско. Навасёлкі Свісл. Пайду касіць ржыско, там жыта ўжо зьвезьлі. Паляцкішкі Вор.
РОВАР (ровэр) м. Веласіпед. Паехав вэн на бэде, так кагалі колісь, а тэпэр кагам ровэр, лісапэд. Бастынь Лун. Ён жа на ровары егдзіў. Навасёлкі Свісл.
РОДЗІНКІ (родінкі) мн. Імяніны. Вэн родінкі спраўляе сына. Бастынь Лун.
РОЖАНІЦА ж. Парадзіха. Паехалі атведаць рожаніцу. Моханава В.-Дзв.
РОЗАЧКІ мн. Дзве тонкія дошчачкі ў кроснах, якія служаць для таго, каб не блыталіся ніткі асновы. Розачкі ў чынах, кап ня спуталіся ніткі. Трэба розачкі ўсунуць у чыны. Паляцкішкі Вор.
РОЗВАЛЬНІ толькі мн. Шырокія сані. Палажы ў розвальні саломы, кап лепей було ехаць. Сані вускія, а розвальні шырокія. Моханава В.-Дзв.
РОЗВІНЫ (розьвіны) толькі мн. Рэзгіны (для нашэння сена, саломы). У розвінах насілі каровам і конім сена. Ваўкавічы Тал.
РОЗЗЕ (розьзя) н. зборн. Дробныя галінкі бярозы. Нэма у мэнэ вэніка, трэбо ітті розьзя нарэзаті. Азарычы Пін.
РОЗКА (рэзка) ж. Галінка. Нэма вэніка, пойду насэку рэзкэв і зроблю вэніка. Рэзка вэльмі тонкая на вэніка. Азарычы Пін.
РОК м. Год. У гэтым роцы добрэ жыто було. Горск Бяроз.
РОПА ж. Гной (з раны, з вачэй). Ністанішкі Смарг.
РОСКВАЛЬ ж. Бездарожжа. Дарога тронуласа, роскваль, сама роскваль, і нема ак ехаті ў город. Бастынь Лун.
80 👁