РАСКАРАЧ (рыскырач) м. Ручнік, у якім насілі есці на поля. Пупліла матузы і атрэзала пылытна ны рыскырач. У раскарачу насілі есьці на поля. Ваўкавічы Тал.
РАСКРЫШЧЭННЕ (роскрышчэнье) н. Скрыжаванне дарог. За селом начынаецца роскрышчэнье дорог. Бастынь Лун.
РАСНЫЙ прым. Рознакаляровы. Пашый мне спадніцу, каб булі расныя брыжы. Шкураты Браг.
РАСОЛ м. Суп на капусным расоле. Узяла капуснага расолу, паткалаціла дранаю картопляю і наварыла расолу, смачна расол. Міратычы Кар.
РАСОХА (росоха) ж. Апорны слуп у гумне і іншых гаспадарчых будынках. Згніла росоха ў гумне, трэбо нову ставіті. Бастынь Лун.
РАСПАРЭХ м. Прарэх (у штанах). Зашчапі распарэх у штанах. Жахавічы Маз.
РАСПОРКА (роспорка) ж. Папярочная планка, якая злучае ў санях два палазы. Зломэлася роспорка ў санёх, у санёвэ. Дзмітравічы Кам.
РАСПРАЕХ (распроех) м. Прарэх (у штанах). Донька, зашпулі ему распроех у штоніках. Бобрыкі Петр.
РАСПРАТВАЦЦА незак. Распранацца. Не трэбо распратвацца, зара пойдзем. Ністанішкі Смарг.
РАСПУКНУЦЦА (роспукнуцца) зак. Распусціцца. От ужэ на берозе пупышкі скоро роспукнуцца. Бобрыкі Петр.
РАСПУСЦІЦЬ (распустыты) зак. Адвесіць (губу). Распустыў губы дай сэдыт собэ. Горск Бяроз.
РАСТАНЦЫ мн. Ростань. Ідзіце гэтай дарогай, а там будуць растанцы, і павярніце налева. Жахавічы Маз.
РАСТАПЛЯЦЦА незак. Раставаць (пра снег). На двары параць, сьнех растапляецца, будзя вясна. Паляцкішкі вор.
РАСТАРОПА ж. Разводдзе. Тыкая растаропа, па дарозі стаіць выда, няможна ехаць, пакоты гразнуць па трупкі. Моханава В.-Дзв.
РАСТРУШЧВАЦЬ незак. Таўчы. Усё роўна картоплю трэбо раструшчваць. Бобрыкі Петр.
РАСХАРАТАЦЬ (росхорататы) зак. Разбурыць, раскідаць. Усэ вэндэлкы росхоратав, што нэма дэ вэндыты. Горск Бяроз.
РАСЧАВІЦЬ (расчавіты) зак. Раздушыць. Курыца расчавіла яйцэ, і вышла кураня. Горск Бяроз.
РАСЧЫНІЦА ж. Дзежачка, у якой расчыняюць цеста на бліны. Вазьмі расчыніцу і ўчыні на бліны. Сяляышчына Рас.
РАСЧЭРКАЦЬ (росчэркаті) незак. Расхістаць. От ак заболев зуб, я его росчэркав, шчо тэпэр зусім ківаецца. Бастынь Лун.
РАСШАЛОПАЦЬ зак. іран. Растлумачыць. Расшалопай ты яму, а то гэты дурань не разумее. Моханава В. Дзв.
РАСШВОРКА ж. Доўгі чатырохгранны брусок, які злучае задок восі з перадком. Зрабіў добрую бярозавую расшаворку ў калёсы. Расшворка убіваіцца ў пярэднію вось і ў заднію вось. Касталомава В.-Дзв.
РАСШЫВАЧКА (росшывочка) ж. Мярэжка. Зробі мне росшывочку ў хвартуху, коб хорошэй було. Бобрыкі Петр.
РАСШЫЎКА (росшэўка) ж. Прошва. Пошыла настыльніцу і ў сірадзіну ўшыла росшэўку. Бастынь Лун.
РАСШЭНДЗІЦЬ зак. асудж. Растраціць. Расшэндзіла хозяйство, она не хозяйка. Бобрыкі Петр.
84 👁