РАКОПЫЖЫК (рокопыжык) м. Памянш. ад ракопыж. Пробіла на гоздь корова рокопыжык. Бастынь Лун.
РАЛА (рало) н. Дрэва з адным коранем і двума стваламі. Росте дэрэвіна із корэня одна, а долей росте две, то ето рало. Бастынь Лун.
РАЛА (рало) н. Частка сахі, на якую накладваецца сашнік. Зрабіў рало і набіў на рало сашнікі. Ставок Пін.
РАЛА (рало) н. Саха-сукаватка. Ронэй горалі ралом, а тэпэр і сохэй нэ горэм. Горск Бяроз.
РАЛА (рало) н. Тоўсты сук. Ветер поломав рало у грушы. Рало було товстэ. Азарычы Пін.
РАЛАВАТЫЙ (рэловатый) прым. Сукаваты. Рэловатый лес. Бастынь Лун.
РАЛЬНІК м. Араты. Цяпер трактарыст арэ зямлю, а раней ральнік араў. Ністанішкі Смарг.
РАМА ж. Дзве жэрдкі, змацаваныя папярочнай планкай, якія кладуцца на сані. Палажы ны сані раму, каб добра було сядзець. Якубова Рас.
РАМАН (роман) м. Рамонак. Роман росте ў жыте. Бастынь Лун.
РАМАНДУЛЯ (романдуля) ж. Тое, што і раман. Много росте романдулі ў канюшыні. Бастынь Лун.
РАМАНЦЁР (рэмонтёр) м. Пуцявік. Мой муж буў рэмонтёрэм, почыняў дорогі. Горск Бяроз.
РАМЕЗА (ромеза) м. Луска верхняга слоя кары сасны. От богато ромезы на хвоі. Бобрыкі Петр.
РАМЕНЬ-РАМЕНЕМ прысл. Пра квашаніну, якая дрэнна застыла. Рамень-раменем застыло холодное, што толькі ложкой можно есьці, і чаму ено добро не застыло, рамень-раменем. Бобрыкі. Петр.
РАМШТУК м. Папярочная планка, у граблях, у якую набіваюць зубы. У граблях ёсь рамштук, куды ўбіваюць зубы. Ністанішкі Смарг.
РАНАЦЬ (ронаць) незак. Перамяшчацца зверху ўніз (пра ніты). Ніт ронае і получаецца зево. Бобрыкі Петр.
РАННІЦА (раньніца) ж. Раніца. Якая цёплая раньніца. Стайкі Барыс.
РАПЕШНІК м. Дзядоўнік. Дзе ты рапешніку столькі начапляла ў спадніцу? Шкураты Браг.
РАПТУХ м. Вяровачная сетка, у якую бяруць сена каню ў дарогу. Ныпыхай сена ў раптух і вазьмі каню ў дорогу. Плігаўкі. В.-Дзв.
РАПЯХІ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. У кудзелі много рапяхоў. Дужа плахая кудзеля, адны рапяхі, што прасьці нельга за рапяхамі. Салонае Жлоб.
РАСАВАЦЬ незак. Красаваць (пра жыта). Ужо жыта расаваць пачало. Паляцкішкі Вор. Скора жыта пачне расаваць. Старае Сяло Зэльв.
РАСАШКІ мн. Ножкі церніцы ў выглядзе драўляных развілак. Падрэш расашкі ў церніцы, а то яны няроўныя. Вострава Маст.
РАСКАНЬКАЦЦА зак. Прасіць, выпрашываць чаго-небудзь не пераставая. Хваціць канькаць, расканькалася. Грошы німа на гэта. Ні канькай, будуць грошы, куплю. Навагрудак Гродзь
91 👁