РАЗАРА'ЦЦА незак. Хвалявацца. І сам будзе разарацца ад етага біцця. Шкураты Браг.
РАЗБІРА'ЦЦА (рызьбіра'цца) незак. Распранацца. Чаго стаіш, рызьбірайся і лажыся спаць. Моханава В.-Дзв.
РАЗВА'ЛІНЫ (рызва'ліны) толькі мн. Дзве жэрдкі, змацаваныя папярочнай планкай, якія кладуцца на сані, каб сані былі шырэй. Палажы рызваліны ны сані, сані будуць шырэйшыя, і будзіць добра ехаць. Сяляўшчына Рас.
РАЗВАРО'ТКА ж. Ключ для разводкі зубоў пілы. Вазьмі разваротку і разьвярні ў піле зубу, кеб правільна пілавала піла. Шкураты Браг. На разваротку і разьвярні зубу ў піле. Бобрыкі Петр.
РАЗВІТУ'ШКА ж. Прыстасаванне для размотвання маткоў. Матка кладуць на развітушку і матаюць на рагошку. Навасёлкі Свісл.
РАЗВО'ДЫ толькі мн. Вялікі воз. Запрагай каня ў разводы і паедзем снапы вазіць. Барыскі Лаг.
РАЗВО'РКА (розво'рка) ж. Трайня. Разворка. Вострава Масг. Розворка скрэпляе ўвэс воз. Горск Бяроз. Разворка скрапляе зат с перадам воза. Навасёлкі Свісл.
РАЗВЯДЗЁНЕЦ (разьвядзёнец) м. Мужчына, які развёўся з жонкай. Развядзёнка ішла замуш за развядзёнца. Сяляўшчына Рас.
РАЗВЯДЗЁНКА (разьвядзёнка) ж. Жанчына, якая развялася з мужам. У мяне жывець разьвядзёнка, іна пакінула свайго мужыка. Сяляўшчына Рас.
РАЗГІРА'КА (разьгіра'ка) ж. і м. Крываногі чалавек. Але ш ён і разьгірака, што із возам можна праехаць. Навасёлкі Свісл.
РАЗДЗЕ'ЛЬНІКІ мн. Частка ткацкага станка — калодачкі з дзірачкамі, праз якія прадзяваюцца шнуркі ад панажоў. Пыдай мне разьдзельнікі, я буду чапляць панажы. Замошша Рас.
РАЗЖО'ГАЦЦА зак. Затрэсціся ад спалоху. Бедный разжогаўся, вельмі спужаўса. Бобрыкі Петр.
РАЗЗЯ'ВА (рызьзя'ва) м. і ж. Разява. Чаго стаіш, рызьзява? Што ты ні бачыш, што туча находзіць? Бяжы скарэй дамой. Моханава В.-Дзв.
РАЗМАЗО'ЛІЦЦА зак. Расслабіцца. Размазолілася сучка, нада пуправіць сучку ў калаўроці. Сяляўшчына Рас.
РАЗМАТО'ЧКІ (розмото'чкы) толькі мн. Прыстасаванне для размотвання маткоў. Прынэсы розмоточкы, буду розматываты мотка. Горск Бяроз.
РАЗМЕ'РКА (розме'рка) ж. Мярэжка. У хвартуху розмерка зроблена гапэлечкамі. Азарычы Пін.
РАЗРАБІ'ЦЦА зак. Растаўсцець. Вой, вой, Лізавета радзіла рабёнка і так разрабілася, што ў дзьверы чуць улазіць. Вадва В.-Дзв.
РАЗУ'ХА ж. Асака. Разуха расьцець у балоці, і каровы не ядуць. Якубова Рас.
РА'КАВІНА (ра'ковіна) ж. Прамежнасць паміж капытоў у каровы і да т. п. Карова пракалола ракавіну і кульгая. У каровы паміж капытоў е ракавіна. Навасёлкі Свісл. Закалола корова раковіну і кульгае. Бобрыкі Петр. Між капытоў у карову е ракоіна. Шкураты Браг. У каровы ў капыце ёсць ракавіна. Міратычы Кар.
РАКО'ПЫЖ (роко'пыж) м. Тое, што і ракавіна. Проколола рокопыж корова і кульгае. Бастынь Лун.
72 👁