РАГА'Ч (рыча'г) м. Toe, што i рагатка I. Надзела шпульку на рычаг i прыкруціла лютэркай. Якубова Рас.
РАГАЧБГ мн. Ручкі сахі. У сасе ёсць рагачы, за іх, як аруць, дзержацца рукам. Даўгабор'е Рас.
РАГО'ЖКА (раго'шка) ж. Прылада, на якую матаюць ніткі. Матка кладуць на развітушку І матаюць на рагошку. Навасёлкі Свісл.
РАГУ'ЛЬКА ж. Тое, што i рагатка I. Рагулька наложана на шпень, i на шпень надзяюць шпульку. Міратычы Кар. У рагульку ныдзіваюць шпульку. У рагульцы ёсь штор, на штор надзяюць шпульку. Сяляўшчына Рас.
РАГУЦІ' (рагуце') толькі мн. Дзве жэрдкі, змацаваныя папярочнай планкай, якія кладуцца на сані, каб сані былі шырэй. Рагуце накладаюць на сані, кап лепей ехаць было. Сані так вускі, а калі палажыць рагуце, то яны становяцца шырокімі. Ністанішкі Смарг.
РАД м. Пракос. Прайду па радах i паразбіваю сена, хай сохне, пагода добрая. А так рады тоўстыя, не высахне. Шкураты Браг.
РАДАБО'ЗЗЕ н. Рэдкае палатно. Ой, якоя ш ты выткала радабоззс. Яно ш скора парвецца. Моханава В.-Дзв.
РАДАВІ'НА (радові'на) ж. Палатно на ручнікі (у радочкі). Колы ччэмо ў радовіну, то наступаем по порадку на чэтыры поножэ. Азарычы Пін.
РАДЗЬКО'УЕ (рацько'ўе) н. зборн. Сцябло i лісце рэдзькі. Пырысяты не ядуць рацькоўя. Моханава В.-Дзв.
РАДЗЮ 'ЖКА (радзю'шка) ж. Посцілка, вытканая з грубай пражы i рыззя. Спрала зрэб'е, аснывала дзьве гупкі І пыткала рыззём, І вышла ікрас дзьве радзюшкі. Радзюшкай ныкрываемся. Моханава В.-Дзв. Выткала радюшку І пошыла на куделі, каб було добрэ окутацца. Бастынь Лун.
РАДО'К. I м. Пасад, снапы, рассцсленыя па таку для абмалоту. Паслаў жыта радок І змолотыв. За нэч два радкі змолотыв. Азарычы Пін.
РАДО'КII м. Укладка лёну на полі. Лён пыднялі, пывізалі ў кіткі i пыставілі ў раткі. Ваўкавічы Тал.
РАДО'УКА ж. Чарга. Яго я прапусьціў, a сягодня мыя радоўка гнаць кароў пасьціць. Моханава В.-Дзв.
РА'ЖАЧКА ж. Дзежачка, у якой расчыняюць цеста па бліны. Памый ражачку, нада разьвесьці на бліны. Моханава В.-Дзв.
РАЖ.НЫ' мн. Голыя сцяблы. Карова ўварвалася ў паласу i пазьядала усё, асталіся толькі адны ражны. Шкураты Браг.
РАЖО'К м. Спарыння. Во, у жыці багата ражкоў. Глядзі, які балыиы ражок вырас у каласку. Шкураты Браг. У каласку жыта многа чорных рашкоў. Вароніна Рас.
РАЖО'Н (рожо'н) м. Дзяржанне качаргі. У коцубовы корнаткый рожон. Трэбо зробыты другого рожна. Горек Бяроз.
РАЖО'УКА ж. Прылада для лоўлі рыбы: сетка, нацягнутая на драўляны каркас. Ражоўка — невеліка сетачка. Ражоўкаю адзін чалавек лавае рыбу. Жахавічы Маз.
РАЗАБРА'ЦЦА (разобра'тэся) зак. Распрануцца. Трэба разобратэся i ложэтэся спатэ e лыжок. Дзмітравічы Кам.
РАЗАГНА'ЦЬ (разогна'ць) зак. Зрабіць барозны (y жыце). Я шчэ жыто не разогнаў, трэбо разогнаць, а то ўзойдзе. Бобрыкі Петр
Дадатковыя словы
даўгаборе, зрэбе, оука, рагож, рагошка, радабоззе, радавіна, радзькоуе, радовіна, радоука, разабрацца, разагнаць, рацькоўе
22 👁