АСМІНКА (осмінка) ж. Скрыначка для мукі. Насыпала осмінку аўсянай мукі. Бастынь Лун.
АСМОЛ (осмол) м. Амярцвелая смалістая частка хвоі. Осмол у хвэйцы, стала сохнуті хвэйка. Бастынь Лун.
АСМЫКАЦЦА (осмыкатыса) незак. Асыпацца (пра пражу). Нэ вы вэлькы чашкы на клубок, бо будут осмыкатыса. Горек Бяроз.
АСМЫЛКІ (осмылкі) мн. Смалякі. Накопалі осмылков на пыдпалку дров. Бастынь Лун.
АСМЫЧАНЫ толькі мн. Адходы пры трапанні лёну. Калі трэплюць лён, то апцягваюць асмычаны. Міратычы Кар.
АСНОЎКА ж. Лішка асновы ў шырыню пры накіданні ў ніты і бёрда, якая ідзе назад. Асноўка ідзе назат, бо параснавалі замнога. Паляцкішкі Вор.
АСНЫ (осны) мн. Пер'е, якое адрастае пасля лінькі птушак. Зарэзала курыцу, стала скубаты пэр'е, а у ее одны осны. Горек Бяроз. Зарэзала куру і чуць ободрала, много основ. Бастынь Лун. Зарэзала курку, оскубла пер'е, а пуд пер'ем одны осны. Бобрыкі Петр.
АСТАНАВІЦЬ (остоновіті) зак. Сшыць (полкі ў спадніцы). Трэбо остоновіті полы ў спадніцы, бо я хочу ее надеті. Азарычы Пін.
АСТАНАК (останок) м. Астатак тканіны. Шыла андарака і оставса останок. Бастынь Лун.
АСТАРОНАК м. Прыстаронак, месца ў гумне наабапал току, дзе складваецца збожжа. У таку по бокэх е астаронак. У астаронак ложаць снопы. Бастынь Лун.
АСТРЫЁ н. Вастрыё. Затупілася ў касе астрыё. Альхоўка Навагр.
АСТРЭНЕЦ (острэнец) м. Стрэмка. Острэнец захромів пальца. Бастынь Лун.
АСТРЭШАННІК (острэшэннык) м. Маленькі снапок саломы ў першым радзе страхі, які кладзецца камлём уніз. Острэшэннык вяжыцца пэрэвэслом у колоссі. Як почынают крыты стрэху соломою, то прывязывают острэшэннык уздром уныз, а тоды клодут лопаткы на острэшенныкы уздром увэрх. Горек Бяроз.
АСУШАК (осушэк) м. 1. Акраец. Тато, аткрой мне асушка ат бохана. Навасёлкі Свісл. Открутыла осушка от бохона і ідучы з'ела. Горек Бяроз. 2. Сухі кавалачак хлеба. Осушэк — ето покінуты кусок хлеба, а вон засох. Бастынь Лун.
АСЦЕНЦЫ толькі мн. Пер'е, якое адрастае пасля лінькі птушак. Закруціла сягодня куру, а сколькі ў яе асценцаў, што нельга проста абабраць чыста. Шкураты Браг.
АСЦЁН (остён) м. Паганялка для валоў. Бувала, возьме остён і почне хвостать волэв: цоб-цобэ. Бастынь Лун.
АСЫПКА ж. Мука для абмешвання корму свінням. Намалоў асыпкі, хваціць на зіму свіням асыпаць мякіну. Моханава В.-Дзв.
АСЬМУХА (осьмуха) ж. Пасудзіна для вымярэння сыпкіх рэчываў. Осьмуха равна одной васьмой гарца. Бастынь Лун.
АТВАРОГ (отворэг) м. Тварог. Одтопіла кіслэ молоко, буде отворэг. Бастынь Лун.
АТО (ото) часц. Вось. Бувала, кутніцу накрапаям мясам да спячэм у печы, ото смак. Шкураты Браг.
АТОР м. Канец загона, дзе араты паварочваецца з плугам. Узыраў паласу, а цяпер буду араць атор. Сяляўшчына Рас.
87 👁