АПРАТВАЦЦА незак. Адзявацца. Трэба цяплей апратвацца, а то здарова на двары. Навасёлкі Свісл.
АПРУЦІЦЦА зак. Тое, што і акачанець. Мыя карова за ноч апруцілася. Моханава В.-Дзв.
АПРЭСНЯК (опрэсняк) м. Пірог з прэснага цеста. Іспэкла опрэсняк і наробыла квасу дзжного. Горск Бяроз.
АПСІК выкл. Ужываецца, калі адганяюць ката. Апсік! кап цябе чорт! Моханава В.-Дзв.
АПУЗІНЫ (опузыны) мн. Апоўзіны. На верх стога кладэм опузыны, коб вэтэр нэ сорвав вэрха. Горск Бяроз.
АПУЛЬ выкл. Ужываецца, калі адганяюць куранят. Моханава В.-Дзв.
АПЫЛЬ выкл. Тое, што і апуль. Моханава В.-Дзв., Мнюхі, Казлы, Якубова Міёр., Вароніна Рас.
АПЫЛЯ выкл. Тое, што і апуль. Якубовічы Рас., Моханава В.-Дзв., Казлы, Мнюхі Міёр.
АРАБЕЕК (оробэек) м. Верабей. Оробэек зробів кубло пуд стрэхою. Бастынь Лун.
АРЖЫШЧА н. Іржышча. Жыта пажалі і звезьлі, а засталося аржышча. Альхоўка Навагр. Бес нас пакасілі аржышча і нам не пакінулі. Ністанішкі Смарг. Жыта жжалі, асталося аржышча. Гані кароў на аржышча. Паляцкішкі Вор.
АРЖОННЕ н. Іржышча, астаткі сцяблоў. Высока жнеш і пакідаеш высокае аржонне. Заазер'е Віл.
АРОМЫЙ прым. Гужавы (пра хамут для ворыва, баранавання). Вазьмі аромый хамут і запражы кыня ў акучнік і ець бульбу гыняць. Сяляўшчына Рас.
АРУД (арут) м. Засек. У мяне была клець, а ў клеці былі аруды. Мнюхі Міёр. У свірня ёсць аруды, куды мы сыпям збожа. Ністанішкі Смарг.
АСАДЗЬБА ж. Сядзіба. Во, гэта мая асадзьба. Паляцкішкі Вор.
АСВІНКА (осьвінка) ж. Драўляная пасудзіна для збожжа. Насыпала цэлу осьвінку жыта. Бастынь Лун.
АСЕЛЕНЕЦ (осэлэнэц) м. Селядзец. Купіла ляку із осэлэнцов. Горск Бяроз.
АСЁЛАЧАК м. Частка сенажаці за гародамі. Асёлачак скасіў. Асёлачак нівялічкі, кусочак санажаці за агародамі. Ністанішкі Смарг.
АСКЛЕЦЬ зак. Прамерзнуць, замерзнуць. Я ўчора была на бызары, а калі ехала дамоў, дык так асклела, што зуп на зуп ні пыпыдала. Моханава В.-Дзв.
АСКЛІЗНУЦЬ зак. Аслізнуць. Мяса мала пасаліла, было цёпла, і яно асклізнула. Моханава В.-Дзв.
АСКЛОБІЦЬ (осклобіті) зак. Акарыць. Трэба дэрэвіну осклобіті, а то гніе. Бастынь Лун.
АСКОБЛІНЫ толькі мн. Шалупінне. Ідзі скрапці бульбу, а аскобліны памый і звары курам. Заазер'е Віл.
АСМАЛАК (осмалок) м. Бульба з прыгаркамі. Знімі асмалкі з бульбы і таўчы ком. Міратычы Кар. Дай мне осмалкы із зварэной бульбы. Одын осмалок мне дай. Горск Бяроз.
АСМАЛАК м. Смаляк. Прынясі асмалкаў печ паттапіць. Во, гэты добры асмалак і гарыць добра. Міратычы Кар.
98 👁