АНБУЗАВА'ЦЬ (анбузова'ті) незак. Перабіраць, капрызіць. Вт у мэне такі, што часто ўмее анбузоваті. Дам есті, а вэн не есть, а усё анбузуе. Бастынь Лун. АНДЫ'К м. Індык. Андык сердітый, распустів пэр'е. Бастынь Луи. АНДЬГЧКА ж. Індычка. Андыка зарэзала, a андычку пакінула на племе. Бастынь Лун. АНЕТДАЧКІ прысл. Нядаўна.Я анегдачкі відзіла яе на бызары. Моханава В.-Дзв. АН ЕТДЫ СЬ прысл. Toe, што i анегдачкі. Анегдысь я была на кірмашы i купіла стаўбун. Моханава В.-Дзв. АНІ'БЫЛЬ м. Чорт. Анібыль яго ведаіць, куды ён пашоў. Ідзі, атстань, анібыль ты, ат мяне. Сяляўшчына Рас. АНІГУГУ' прысл. іран. Нічога няма. Ідзі ў клець i паглядзі, што ў засеку анігугу! Моханава В.-Дзв. АНО'Ц выкл. Ужываецца, калі адганяюць коней. Аноц, аноц. пашоў! Моханава В.-Дзв. АНТРО'БЫ (антро'бу) толькі мн. Вантробы. Заколоў кабана i выпусціў антробу ў ночву. Бобрыкі Петр. АПА'ЛІНЫ толькі мн. Адходы пры апаланні круп, зерня. Canaлала крупы, апаліны вылецелі, а крупы асталіся ў начоўках. Старонка Асіп. АПА'ЛКА ж. Яечня. Палажыла масла на скавараду, із трох яеи сьпякла на сьняданё апалку. Міратычы Кар. АГІАЛО'НКА (ополо'нка) ж. Палонка. Іді просечы ополонку, я пойду полоскать сорочкі. Бастынь Лун. АПА'ЛУБКА ж. Бляшаная аправа ў жорнах, што набіваецда на ніжні камень І калоду, на якой ён ляжыць. У жорнах ніжні камень кладом на калодку i абіваем апалубкай кругом калодкі І каменя. Шкураты Браг. АПЕЧЧА' (опеч'е) н. Запечак. Постол лежыць за опеч'ем на печы. Бобрыкі Петр. АШ ВО'Ш м. П'яніца. У яе мужык апівош, усё п'е І п'е гарэлку. Міратычы Кар. АПКЛАК (опы'лок) м. Аполак. Одпіловалі от дэрэвіны опылок, посл.ч піловалі доскі. Бастынь Лун. АПЛА'ВА (опла'ва) ж. Лівень. От оплава сільная, аж банечкі схапаюцца. Оплава усё заліла, по гул'щы ні пройті. Бастынь Лун. АПО'ЛАЦ м. Кавалак (сала). Парэзала сала на балыиыя апплцы i злажыла ў кубеляц. Міратычы Кар. ДПО'ЛАЦЬ незак. Палоць. Трэба грады аполаць, а то травы много. Альхоўка Навагр. АПО'РКІ мн. Старый боты з адрэзанымі халявамі. Што ты босы ходзіш, надзень апоркі. Боты знасіў, адрэзаў халявы І нашу апоркі кыля хаты. Моханава В.-Дзв. АПО'СЛЕ прысл. Пасля. Пойдзем цяпер у грыбы, апосле я не пайду. Моханава В.-Дзв. АПО'УЗШЫ толькі мн. Шкура вужакі, скінутая ў час ліняння. Глядзіце, во ліжаць апоўзіньі вужакі. Вужака ліняла ( скінула c сябе апоўзіны. Моханава В.-Дзв. АПРА'ТАЦЬ зак. Агледзець, дагледзець, абмыць. Стамадзюк ты, ня можаш сябе апратаць. Шкураты Браг. АПРА'ТВАЦЦА I незак. Уходжвацца ca скацінай. Оля, яна ўжо снратвацца пашла, a ці ні рано есці скаціне. Навасёлкі Свісл
Дадатковыя словы
агіалонка, анбузаваць, апалка, аплава, апоузшы, апратвацца, гулщы, дполаць, опече, опечем, ополонка, пэре, пяніца
18 👁