Старонка 148
◀ / 210 ▶
ПЯНЬЧЫНКА ж. Тое, што і пянькоўка. Завярцела пяньчынку на галаву, дык дужа цёпла було ў галаву. Якубова Рас. ПЯРВОСЦІНКА (пярвосьцінка) ж. Карова, якая ацялілася першы раз. Мылыка ў мяне мала, у мяне ш кароўка пярвосьцінка. Філіпова В.-Дзв. ПЯРГА (перга) ж. Падкормка для лічынак пчол. Пчолкі нанеслі ў вошчыну пергі. Бобрыкі Петр. Перга — хлябок пчолкам. Малыя Аўцюкі Калінк. ПЯРО н. Плаўнік. О, якое пяро ў рыбы, што нельга абрэзаць. Навасёлкі Свісл. ПЯРПЛІЦА ж. Жалезная пласцінка ва ўпадзіне верхняга каменя жорнаў, якая надзяецца на шпянёк ніжняга каменя. У жорнах верхні камінь кладзецца на пярпліцу. Якубова Рас. ПЯРШАКА (пэршака) ж. Першацёлка. Моя пэршака мало молока дае. Бастынь Лун. ПЯРШАЧКА (піршачка) ж. Тое, што і пяршака. Мыя піршачка ацялілася, прывіла цялушачку. Моханава В.-Дзв. ПЯРЫНА (пэрына) ж. Пяро (ліст) цыбулі. Одной пэрыны можно наесьціса. Бастынь Лун. ПЯРЭБЕР (перэбер) м. Пласт сена. От набраў перэбер, чуць пудняў на копу. Бобрыкі Петр. ПЯРЭДНІЦА ж. Вяроўка, якая прывязана спераду воза і прыціскае рубель. Пярэдніца трымае спераду воза рубля. Навасёлкі Свісл. ПЯРЭДНІЦА (пэрэдніца) ж. Папярочная планка, якая злучае ў санях палазы. Галоўкі ў палозьях скрапляюцца пярэдніцай. Міратычы Кар. Упэродэ полозы скрапляют пэрэдніцэй. Азарычы Пін. ПЯРЭКЛАДКА (пярэклатка) ж. Дэталь сахі для адкідання скібы. У сасе ёсць пярэклатка, пахожая на лыпатку. Пярэклатка аткладвая зямлю. Даўгабор'е Рас. ПЯРЭПЛАТ м. Азярод. Кладзі ў пярэплат снапы, хай сохнуць. Брусы Мядз. ПЯРЭЧКА ж. 1. Тое, што і пярэдніца II. Пярэчка надзяецца на капылы і скрапляіць іх. Якубова Рас. 2. Лёстка ў драбінах. Пылымалася пярэчка ў драбінах. Якубова Рас. 3. Планка для змацоўвання ножак стала. Вот добра сеў і паставіў ногі на пярэчку. Заазер'е Віл. Памый пярэчкі ў сталу. Сядзьце за стол і пыстаўці ногі на пярэчку. Вароніна Рас. ПЯСЧУГА (пэсчуга) ж. экспр. Якая пэсчуга, аж нэможно іті по гуліцы. Азарычы Пін. ПЯСОЧНІКІ (пясэчнікі) мн. Ачэпы. Па канцох ложуцца пясэчнікі і на пясэчнікі ставяцца кроквы. Паляцкішкі Вор. ПЯТА (піта) ж. Тупы канец яйца. У яйцы вуская — нос, а ў другім канцы піта. Ваўкавічы Тал. ПЯТКА ж. Задняя частка ляза касы. Затупілася пятка касы. Касталомава В.-Дзв. ПЯТКА ж. Патоўшчаны выступ, які знаходзіцца над капытным суставам нагі ў жывёлы. У каня ё капыт, нат капытом ё шэйка, нат шэйкай ё пятка. Барыскі Лаг. ПЯТКА ж. 1. Тупы канец яйца. У яйцэ, дзе тупое — гэта пятка, а дзе вострае — гэта носік. Барыскі Лаг. 2. Тупы канец жолуда. Жолуд сядзіць пяткай у шапцы. Барыскі Лаг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
120 👁
◀ / 210 ▶